Ергені

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ергені
руск. Ергени
Краіна
РэгіёныКалмыкія, Растоўская вобласць, Валгаградская вобласць
Шырыня350 км
Даўжыняад 60 да 120 км
Вышэйшы пункт222 м 
Ергені (Расія)
Ергені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ергені́ (руск.: Ергени) — узвышша на паўднёвым усходзе Еўрапейскай часткі Расіі, у Валгаградскай, Растоўскай вобласці і Калмыкіі. Працягваецца ад Волгі (у раёне Валгаграда) да даліны р. Усходні Маныч. Даўжыня каля 350 км, шырыня 20—50 км, вышыня 160—221 м. Складзена глінамі, вапнякамі і пясчанікамі, у верхняй частцы спецыфічнымі (ергенінскімі) адкладамі, пераважна пяскамі. Усходні схіл стромкі (да 70—80 м) абрываецца да Прыкаспійскай нізіны, раздзелены густой сеткай балак, ля падножжа — прэснаводныя Сарпінскія азёры, заходні схіл спадзісты, увалісты, паступова зніжаецца да даліны Дона. Водападзел платопадобны, з вялікай колькасцю ўпадзін суфазійнага паходжання. Расліннасць паўпустэльная (палын,ціпчак, кавыль, салянкі) на светла-каштанавых глебах з плямамі саланцоў; у ярах усходняга схілу сустракаецца вярба, дуб, вяз, асіна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ергені // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)