Еўраопт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўраопт
Заснаванне 1993
Заснавальнікі ТАА «Еўрагандаль»
Размяшчэнне  Беларусь, Мінск
Ключавыя постаці Андрэй Уладзіміравіч Зубкоў
Галіна раздробны гандаль
Прадукцыя харчовыя і бытавыя тавары
Дэвіз «Купляй разумна!»
Даччыныя кампаніі Еўраопт Market[d], Еўраопт Мінімаркет[d], Еўраопт Super[d] і Evroopt Hyper[d]
Сайт euroopt.by

«Еўраопт» — беларуская прыватная сетка харчовых крам. Належыць ТАА «Еўрагандаль». Станам на 1 студзеня 2016 г. — найбуйнейшая гандлёвая сетка ў Беларусі па колькасці харчовых крам (438 крамаў).

Крама Еўраопт у Калодзішчах

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гандлёвая прыватная кампанія «Еўраопт» была заснавана ў 1993 г. У 1997 быў адкрыты гандлёвы комплекс «Еўраопт» па вул. Казінца 52А, г. Мінск. У сярэдзіне 2003 г. следчае ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля прад’явіла завочнае абвінавачванне С. Літвіну і У. Васільку ў стварэнні і кіраванні транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй, якая здзейсніла шэраг эканамічных злачынстваў. 10 кастрычніка 2003 г. у Варшаве па просьбе беларускага боку яны былі затрыманыя. Аднак польскія ўлады не экстрадыравалі С. Літвіна і У. Васільку, што дазволіла ім застацца за межамі тэрыторыі Беларусі.

У чэрвені 2012 г. ТАА «Еўрагандаль» набыла ААТ «Міжнародны рэзервны банк» з статутным фондам 22,7 млрд бел. руб. ($2,7 млн.)[1].

У 2015 г. ЗАТ «Дабраном» перадала свае крамы ў субарэнду ТАА «Еўрагандаль». На думку незалежных экспертаў, гандлёвая сетка «Еўраопт» налічваючы ў агульнай складанасці каля 440 крам парушае антыманапольнае заканадаўства Беларусі — Закон РБ 94-З «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» ад 12 снежня 2013 г.[2]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

27 студзеня 2012 г. сетка крам «Еўраопт» была прызнана «Брэндам года-2011» у намінацыі «Гандлёвыя сеткі і цэнтры».

Па выніках 2011 года кампанія «Еўрагандаль» была прызнана лепшай у намінацыі «Стварэнне новых працоўных месцаў».

5 снежня 2012 сетка магазінаў «Еўраопт» прызнана рознічнага сеткай крам № 1 2012 года.

Зноскі

  1. Белорусский ритейлер «Евроторг» купил ОАО «Международный резервный банк» Архівавана 16 кастрычніка 2017.
  2. Леганьков, А. На белорусском рынке складывается критическая ситуация, когда крупные сетевые ритейлеры стремительно развивают свой бизнес за счет покупателей и отечественных производителей / Антон Леганьков // Народная воля. — 2017. — № 17 (4166). — 28 лютага. — С. 1 — 2.