Еўрапал
Еўрапал (англ.: Europol) — паліцэйская служба Еўрапейскага саюза, размешчаная ў Гаазе. Асноўнымі задачамі службы з'яўляюцца каардынацыя працы нацыянальных служб у барацьбе з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю і паляпшэнне інфармацыйнага абмену паміж нацыянальнымі паліцэйскімі службамі. Сярод асноўных напрамкаў работы Еўрапала можна вылучыць барацьбу з тэрарызмам, нелегальнай гандлем зброяй, наркагандлем, дзіцячай парнаграфіяй і адмываннем грошай.
На дадзены момант Еўрапал каардынуе працу паліцэйскіх служб усіх 27 краін-членаў Еўрапейскага саюза.
Еўрапал на дадзены момант налічвае 630 супрацоўнікаў, з іх каля 120 афіцэраў сувязі Еўрапола (анг. Europol Liaison Officer, ELO), адкамандзіраваныя ў Еўрапал дзяржавамі-членамі ЕС у якасці прадстаўнікоў іх нацыянальных праваахоўных органаў.
[правіць] Крытыка Еўрапала
Шматлікія праваабаронцы і юрысты, якія спецыялізуюцца на абароне прыватнай інфармацыі, крытыкуюць Еўрапал за вядзенне банка даных падазраваных і банка працоўных даных для мэт аналізу, бо гэта супярэчыць прынцыпу «прэзумпцыі невінаватасці».
[правіць] Інтэрнэт рэсурсы
- афіцыйная старонка Еўрапола (англ.)
| Інстытуты і органы Еўрапейскага саюза | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Інстытуты | Еўрапейскі парламент • Еўрапейская камісія • Савет Еўрапейскага саюза • Еўрапейскі савет • Суд Еўрапейскага саюза • Еўрапейская падліковая палата • Еўрапейскі цэнтральны банк | ||||
| Агенцтвы |
|
||||
| Іншае | Камітэт рэгіёнаў • Еўрапейскі ўпаўнаважаны па правах чалавека • Еўрапейскі назіральнік па абароне даных • Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт | ||||