Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва
| Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва | |
| Адміністрацыйны цэнтр: |
Валансьен Ліль |
|---|---|
| Тып арганізацыі: |
Агенцтва Еўрапейскага саюза |
| Кіраўнікі | |
| Выканаўчы дырэктар |
Марсель Версліп |
| Заснаванне | |
|
Красавік, 2004 |
|
| era.europa.eu | |
Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва — адно з агенцтваў Еўрапейскага саюза. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята ў красавіку 2004 года. У агенцтва ёсць два галоўныя цэнтры, абодва знаходзяцца ў дэпартаменце Нор, паўночная Францыя. Штаб-кватэра разам з усімі аддзяленнямі знаходзіцца ў горадзе Валансьен, міжнародныя канферэнцыі і сустрэчы праходзяць у горадзе Ліль.
Дзейнасць у поўным аб'ёме пачалася ў сярэдзіне 2006 года. Усяго ў арганізацыі працуюць крыху больш за сто супрацоўнікаў. Дзейнасць агенцтва накіравана на стварэнне канкурэнтаздольнай еўрапейскай чыгуначнай сеткі за кошт павелічэння міжгранічнага прапускнога патоку і забеспячэння патрабаванага ўзроўня бяспекі. Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва устанаўлівае стандарты для еўрапейскіх чыгунак у рэгламенце «Тэхнічныя спецыфікацыі ўзаемадзеяння». Пры ажыццяўленні свайго мандата Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва цесна супрацоўнічае з двума зацікаўленымі бакамі - Еўрапейскай камісіяй і прадстаўнікамі ўрадаў, з аднаго боку, і партнёрамі ў чыгуначным сектары, чыгуначнымі работнікамі і пасажырамі, з другога.
[правіць] Спасылкі
http://www.era.europa.eu/Pages/Home.aspx
| Гэта пачатак артыкулу пра Еўрапейскі саюз. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Інстытуты і органы Еўрапейскага саюза | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Інстытуты | Еўрапейскі парламент • Еўрапейская камісія • Савет Еўрапейскага саюза • Еўрапейскі савет • Суд Еўрапейскага саюза • Еўрапейская падліковая палата • Еўрапейскі цэнтральны банк | ||||
| Агенцтвы |
|
||||
| Іншае | Камітэт рэгіёнаў • Еўрапейскі ўпаўнаважаны па правах чалавека • Еўрапейскі назіральнік па абароне даных • Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт | ||||