Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
| Еўрапейскі гуманітарны універсітэт бел.: Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, літ.: Europos Humanitarinis Universitetas |
|
| (ЕГУ) | |
| Арыгінальная назва | бел.: Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, літ.: Europos Humanitarinis Universitetas |
|---|---|
| Дэвіз | ЕГУ — позірк у будучыню! |
| Тып | Гуманітарны універсітэт |
| Прэзідэнт | Пер Ункель |
| Рэктар | Анатоль Міхайлаў[1] |
| Студэнты | 1,5 тыс. |
| Размяшчэнне | |
| Кампус | вул. Валакупю, 5 |
| Юрыдычны адрас | вул. Таўра, 12, Вільнюс, LT-10101 |
| Сайт | http://bel.ehu.lt |
ЕЎРАПЕ́ЙСКІ ГУМАНІТА́РНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т, ЕГУ — установа вышэйшай адукацыі. Утвораны ў 1992 ў Мінску; у 2004 быў вымушаны спыніць працу ў Беларусі. З 2005 дзейнічае ў Літве.
Змест |
[правіць] Асноўныя звесткі
Навучанне вядзецца па бакалаўрскай і магістарскай ступенях, па вочнай і завочнай формах.
Накірункі навучання (бакалаўрыят, 2010): 1) беларусістыка, гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія; 2) паліталогія і еўрапейскія даследаванні; 3) міжнароднае права; 4) сацыяльная і палітычная філасофія; 5) медыя і камунікацыі (спецыялізацыі: масавыя камунікацыі і журналістыка, візуальная культура); 6) візуальны дызайн і медыя; 7) культурная спадчына і турызм; 8) тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва.
Працуе магістратура для спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй; дзейнічаюць дыстанцыйныя курсы.
Заняткі праводзяцца на беларускай, літоўскай, англійскай, рускай і іншых мовах, у залежнасці ад асаблівасцей навучальнага курса і падрыхтаванасці аўдыторыі.
[правіць] Цікавыя факты
- У чэрвені 2008 студэнты з ЕГУ былі запрошаны на сустрэчу з Беатрыкс, каралевай Нідэрландаў (сярод студэнтаў трох літоўскіх універсітэтаў).
Зноскі
[правіць] У Сеціве
- European Humanities University Trust Fund (англ.)
- Рэктар ЕГУ ўзнагароджаны дзяржаўным ордэнам Літвы
- Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк ахвяруе сваю прэмію ЕГУ // Regionby.org. 2009. 9 снежня.
