Еўрапейскі маршрут E95
|
|||
| Еўрапейскі маршрут E95 | |||
|---|---|---|---|
| Европейский маршрут E95 Європейський маршрут 95 Avrupa rota E95 |
|||
| Схема маршруту E95 | |||
| Краіны | |||
| Даўжыня | 3770 км | ||
| Пачатак | Санкт-Пецярбург | ||
| Праз | Пскоў Віцебск Магілёў Гомель Чарнігаў Кіеў Адэса Самсун |
||
| Канец | Мерзіфон (3770 км) | ||
Еўрапейскі маршрут E95 — аўтамабільная дарога ва Усходняй Еўропе на тэрыторыі Расіі, Беларусі, Украіны, Турцыі. Мае важнае міждзяржаўнае значэнне для ўсходнеславянскіх краін, СНД, а таксама важнае міжнароднае значэнне. Праходзіць па тэрыторыі Ленінградскай і Пскоўскай абласцей РФ, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі, Чарнігаўскай, Кіеўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай, Мікалаеўскай і Адэскай абласцей Украіны, далей паромам па Чорнаму мору, затым па тэрыторыі Турцыі.
Асноўныя гарады: Санкт-Пецярбург, Гомель, Кіеў, Адэса, Самсун, Мерзіфон. Самы загружаны ўчастак дарогі прыпадае на сегмент паміж Кіевам і Адэсай (аўтастрада М05), але дазволеная хуткасць складае 110 км/г. Частка пан'еўрапейскага калідора IX.
Змест |
Маршрут[правіць]
Агульная працягласць — 3 770 км.
Апісанне[правіць]
- Пулкаўскія вышыні — Зайцава, Вярэўскае сельскае паселішча: па тры палосы ў кожным кірунку.
- Зайцава, Вярэўскае сельскае паселішча — Гатчына: нічым не характэрная двухпалосная дарога
- г. Гатчына: двухпалосная аб'язная дарога
- Гатчына — Луга: нічым не характэрная двухпалосная дарога, умераная колькасць населеных пунктаў
- Луга: двухпалосная аб'язная дарога
- Пскоў: па ўсходняй ускраіне горада, два святлафора
- За Псковам невялікі ўчастак з трохпалосным рухам
- Остраў — аб'язная
- Апочка — аб'язная
- Пустошка — праз горад, абмежаванне 40 км/г
- Невель — аб'язная
- Віцебск — аб'язная
- Магілёў — аб'язная
- Гомель — аб'язная
- Віцебск — Гомель — двухпалосная дарога
- Гомель — Чарнігаў — двухпалосная дарога, незадоўга да Чарнігава пераходзячая ў чатырохпалосную (па дзве палосы ў кожным кірунку); прыкладна праз 30 км пасля Гомелю знаходзіцца памежны пераход Новая Гута (Беларусь) — Новыя Ярылавічы (Украіна)
- Чарнігаў — Кіеў — па дзве палосы ў кожным кірунку
- Кіеў — праз горад
- Кіеў — Умань — па дзве палосы ў кожным кірунку
- Умань — Адэса — вельмі добрае пакрыццё, па дзве палосы ў кожным кірунку, абмежаванне 110 км/г на двухпалоснай дарозе з атбойнікам пасярэдзіне.
- Адэса — (за 50 км да горада) па тры палосы ў кожным кірунку
Зноскі
Спасылкі[правіць]
- Карта еўрапейскіх маршрутаў
- International E-road network
- European Agreement on Main International Traffic Arteries (AGR) 14 mars 2008
| Дарогі Беларусі | |
|---|---|
| Транспартная сістэма Беларусі | |
| Аўтамабільныя |
Рэспубліканскія магістралі:М1 • М2 • М3 • М4 • М5 • М6 • М7 • М8 • М9 • М10 • М11 • М12 |
| Эканоміка Беларусі | |
| Міжнародныя аўтамагістралі ў Расіі | ||
|---|---|---|
| Еўрапейскія маршруты | E18 E20 E22 E28 E30 E38 E40 E50 E58 E77 E95 E97 E101 E105 E115 E117 E119 E121 E123 E125 E127 E262 E391 E592 E017 |
|
| Азіяцкія маршруты | AH3 AH4 AH6 AH7 AH8 AH30 AH31 AH60 AH61 AH63 AH64 AH70 | |