Еўрапейскі цэнтральны банк
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Еўрапейскі цэнтральны банк на афіцыйных мовах
|
|
| Штаб-кватэра | |
|---|---|
| Каардынаты |
|
| Дата заснавання | |
| Прэзідэнт (старшыня) |
|
| Валюта | |
| Базавая ўліковая стаўка |
1,50 % |
| Базавая дэпазітная стаўка |
0,75 % |
| Вэб-сайт |
www.ecb.eu (англ.) |
Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) — агульная валютная ўстанова краін-удзельніц Еўрапейскага валютнага саюза, якая ўтварае разам з нацыянальнымі цэнтральнымі банкамі дзяржаў Еўрапейскага саюза Еўрапейскую сістэму цэнтральных банкаў (ЕСЦБ). ЕЦБ з'яўляецца наднацыянальнай установай, якая была заснавана ў 1998 у рамках Еўрапейскага эканамічнага і валютнага саюза. Банк месціцца ў Еўратаўэр (Eurotower) у Франкфурце-на-Майне. Дзейнасць ЕЦБ рэгулюецца Маастрыхтскай дамовай, а таксама адмысловымі пратаколамі.
Галоўныя задачы ЕЦБ:
- Вызначэнне і правядзенне грашовай палітыкі,
- Правядзенне валютных аперацый,
- Кіраванне агульнымі валютнымі рэзервамі,
- Забеспячэнне эканомікі грошамі, і, асабліва, безперашкоднасць плацяжоў.
Прэзідэнтам ЕЦБ з'яўляецца з 2003 Жан-Клод Трышэ.
Гл. таксама[правіць]
Спасылкі[правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра банкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
