Еўраюст
| Еўраюст | |
| Адміністрацыйны цэнтр: | Гаага, Нідэрланды |
|---|---|
| Тып арганізацыі: |
Агенцтва Еўрапейскага саюза |
| Кіраўнікі | |
| Адміністрацыйны дырэктар |
Ганс Ярайс |
| Заснаванне | |
|
28 лютага 2002 |
|
| eurojust.europa.eu | |
Еўраюст — агенцтва Еўрапейскага саюза, якая мае справу з судовымі органамі.
Еўраюст складаецца з пракурораў, суддзяў або супрацоўнікаў паліцыі, якія валодаюць аналагічнымі паўнамоцтвамі, ад кожнай дзяржавы, якая ўваходзіць у ЕС. Яго задача заключаецца ў павышэнні эфектыўнасці нацыянальных уладаў, калі яны маюць справу з расследаваннямі і судовымі разглядамі ў дачыненні да трансгранічнай і арганізаванай злачыннасці.
Гісторыя [правіць]
Еўраюст быў створаны рашэннем Еўрапейскага савета, абвешчаным 15-16 кастрычніка 1999 года ў Тамперэ. Савет вырашыў стварыць пастаянны орган судовага супрацоўніцтва ў мэтах паляпшэння барацьбы з сур'ёзнымі злачынствамі.
14 снежня 2000 г. Савет Еўрапейскага саюза афіцыйна стварыў часовую арганізацыю для судовага супрацоўніцтва, якая мела назву «Пра-еўраюст», якая была папярэднікам Еўраюста. Гэтая арганізацыя была «круглым сталом» для пракурораў ад усіх дзяржаў ЕС, якія распрацоўвалі канцэпцыю Еўраюста. Пра-еўраюст пачаў працу 1 сакавіка 2001 года, а Еўраюст быў створаны ў 2002.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра Еўрапейскі саюз. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Інстытуты і органы Еўрапейскага саюза | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Інстытуты | Еўрапейскі парламент • Еўрапейская камісія • Савет Еўрапейскага саюза • Еўрапейскі савет • Суд Еўрапейскага саюза • Еўрапейская падліковая палата • Еўрапейскі цэнтральны банк | ||||
| Агенцтвы |
|
||||
| Іншае | Камітэт рэгіёнаў • Еўрапейскі ўпаўнаважаны па правах чалавека • Еўрапейскі назіральнік па абароне даных • Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт | ||||