Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Е. Міровіч)
Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 ліпеня (10 жніўня) 1878
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1952(1952-02-25) (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, рэжысёр, педагог
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст Беларускай ССР
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еўсцігней Афінагенавіч Міро́віч, сапр. Дунаеў (10 жніўня 1878, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 16 лютага 1952) — беларускі драматург і тэатральны рэжысёр. Прафесар (1945). Народны артыст БССР (1940).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 жніўня 1878 года з Санкт-Пецярбургу ў сям’і чыгуначніка, выхадца з Паўночна-Заходняга краю.

Скончыў Самсонаўскае рэальнае вучылішча, нармальную школу малявання пры Акадэміі мастацтваў і курсы Пецярбургскага гуртка аматараў драматычнага мастацтва. З 1900 працаваў у пецярбургскіх тэатрах акцёрам, затым рэжысёрам. З 1906 — правадзейны член Санкт-Пецярбургскага саюза драматычных і музычных пісьменнікаў. З 1919 працаваў у тэатрах Беларусі. У 1921—1931 гадах — мастацкі кіраўнік, у 1941—1945 гадах — рэжысёр Беларускага тэатра імя Я. Купалы (БДТ-1). Быў мастацкім кіраўніком Гомельскага тэатра рабочай моладзі (1932—1935), які ў 1935 годзе быў ім рэарганізаваны ў Першы калгасна-саўгасны тэатр, у 1937—1940 гадах — мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра юнага гледача імя Н. Крупскай.

Партрэт Еўсцігнея Міровіча. Іван Ахрэмчык, 1949

З 1945 года — мастацкі кіраўнік і загадчык кафедры майстэрства акцёра Беларускага тэатральнага інстытута. Займаўся таксама выкладчыцкай дзейнасцю ў тэатральных студыях, у Мінскім тэатральным вучылішчы. Прафесар. Член СП СССР (з 1934).

Памёр 16 лютага 1952 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сцэна са спектакля «Машэка» на паштовай картцы Беларусі прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Е. А. Міровіча.

Першая п’еса «Опекуны» была напісана ў 1904, аднак цэнзура не дала дазволу на пастаноўку. Такі самы лёс п’ес «Ужас времени» («Современный вампир»), «Ночь миллионера». На рускай мове ў Пецярбургу апублікаваў п’есы «Мефистофель в интересном положении, или Женатый Мефистофель» (1909), «Графиня Эльвира» (апублікавана і пастаўлена ў 1910), «Рыцарь дон Фернандо» (1912, пастаўлена ў 1911), «Фабрика талантов» («Остановитесь!», 1912), «Театр купца Епишкина» (1915, пастаўлена ў 1914, у 1978 пастаўлена на Беларускім тэлебачанні), «Вова приспособился» (апублікавана і пастаўлена ў 1915), аднаактоўкі «Какой нахал!» (1914), «Не ревнуй!» (1915). Напісаў на беларускай мове і паставіў п’есы «Машэка» («У часы даўнейшыя», пастаўлена ў 1923), «Кастусь Каліноўскі» (1957, пастаўлена ў 1923, экранізавана ў 1928), «Каваль-ваявода» (пастаўлена ў 1925), «Кар’ера таварыша Брызгаліна» (1957, пастаўлена ў 1925), «Перамога» («Хроніка нашых дзён», 1957, пастаўлена ў 1926), «Запяюць верацёны» (пастаўлена ў 1928), «Лён» (пастаўлена ў 1932). У 1934 г. апублікаваў п’есу «У вясновую ноч» (1934, ставілася гурткамі самадзейнасці). У 1957 г. выйшаў зборнік «П’есы».

У яго п’есах запаміналіся не глыбокія ідэі, а выразнаэфектныя сцэны, асобныя эпізоды. Для Міровіча сюжэт не галоўнае. Гэта толькі нагода паказаць як мага больш цікавых народных абрадаў, танцаў, песень, галаваломных штукарскіх момантаў, акрабатычных нумароў. У «Кастусі Каліноўскім» адзін з самых запамінальных эпізодаў — запіс добраахвотнікаў у інсургенцкае войска, які нечакана ператвараецца ў захапляльную сцэну танца, што аб’ядноўвае ўсіх — і багатых і бедных, і «белых» і «чырвоных». Героі, уся масоўка скачуць самаадана, з усёй вострай зухаватасцю і харэаграфічнай дакладнасцю. Калі з’яўляюцца жандары, то п’яная ад танцаў публіка пачынае з імі бойку, якая, дзякуючы майстэрству рэжысёра, паводле сваёй дасканалай пластыкі, выглядае лагічным працягам гэтага жарснага танца. Вярбоўка ў войска для рэжысёра толькі нагода паказаць гледачу ўсё хараство мазуркі і полькі, а таксама правесці дастаткова крамольную думку, што мастацтва павінна не расцярушваць па класах і сацыяльных праслойках, а наадварот — яднаць.

Дзякуючы Е. Міровічу, пастаноўкі беларускага тэатра набылі прафесійную трываласць. Ён прынёс на беларускую сцэну цыркавую лёгкасць і эстрадна-кабарэшную бесклапотнасць. З поспехам прайшоў у 1923 годзе ў Маскве мюзікл «На Купалле», пастаўлены Міровічам паводле п’есы Міхася Чарота. Рэжысёр быў першым, хто прынёс у айчыннае тэатральнае мастацтва любоў да фармальнага эксперымента, дзе не так істотна, пра што ставіць, а галоўнае як. Нечаканыя мізансцэны, ярка-авангарднае мастацкае афармленне, амаль постмадэрновая гульня з класікай, разбурэнне «чацвёртай сцяны» — усё гэта было ўласціва пастаноўкам Міровіча ў 1920-я і часткова ў 1930-я гады. Напрыклад, з вострасацыяльнай «Паўлінкі» Міровіч у 1922 годзе зрабіў авангардна-гратэскнае, амаль цыркавое дзейства, у якім галоўнае было не балючая тэма «свае прадалі свайго», а яркі, фантастычны грым, танцы ў стылі «Мулен-Руж», камічныя эфекты эстэтычна тоесныя тагачасным камедыям Чарлі Чапліна і Гаральда Ллойда[1].

Еўсцігней Міровіч здолеў захаваць свою звонкую лёгкасць і ў 1930-я гады. Нават калі пісаў п’есы і ставіў спектаклі пра ворагаў народа, якія псуюць на вёсках трактары («У веснавую ноч». 1934), у яго ўсё роўна атрымлівалася не сацрэалістычна-кардонная пастаноўка, а займальны дэтэктыў, дзе сапраўды, дзякуючы вастрыні інтрыгі, было цікава сачыць за нечаканай развязкай.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]