Жазеф Арцюр дэ Габіно
| Жазеф Арцюр дэ Габіно | |
| фр.: Joseph Arthur comte de Gobineau | |
Граф дэ Габіно |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Віль-д'Аўрэ, Францыя |
| Дата смерці: |
13 кастрычніка 1882 (66 гадоў) |
| Месца смерці: |
Турын, Італія |
| Грамадзянства: | |
| Мова твораў: |
французская |
Жазеф Арцюр дэ Габіно (фр.: Joseph Arthur de Gobineau; 14 ліпеня 1816 — 13 кастрычніка 1882) — французскі сацыёлаг, этнолаг, антраполаг, пісьменнік, дыпламат, арыстакрат, кансерватар-манархіст.
Погляды[правіць]
У сваёй галоўнай працы — «Нарыс аб няроўнасці чалавечых рас» (1853—1855) — дэ Габіно прапанаваў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасць паміж народамі звязаная з іх біялагічнымі схільнасцямі (галоўным чынам псіхічнымі якасцямі). Род homo sapiens дэ Габіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным плане — белая (пасля яе — жоўтая).
Ядром усіх узніклых цывілізацый дэ Габіно называў арыяў — арыстакратычную белую падрасу — з якімі даследчык атаясамліваў індаеўрапейцаў. Паводле дэ Габіно арыі (індаеўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіравання ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацыяў тлумачыцца дэ Габіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўгенікі і змяшэннем арыяў з мясцовым насельніцтвам.
Такім чынам Жазеф Арцюр дэ Габіно з'яўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорыяў, бо першым абгрунтаваў ідэю няроўнасці людзей па прычыне розніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біялагічна-расавых здольнасцяў.
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1816 годзе
- Нарадзіліся ў Віль-д'Аўрэ
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 1882 годзе
- Памерлі ў Турыне
- Постаці французскай гістарыяграфіі
- Постаці французскай сацыялогіі
- Расалогія
- Расізм
- Пісьменнікі Францыі
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Графы
- Дыпламаты Францыі
- Усходазнаўцы Францыі
- Усходазнаўцы XIX стагоддзя