Жазеф Галеві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жазеф Галеві
фр.: Joseph Halévy
Дата нараджэння 15 снежня 1827(1827-12-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1917(1917-01-21)[1] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, антраполаг, археолаг, выкладчык універсітэта, асірыёлаг, мовазнавец, географ, усходазнавец, падарожнік
Навуковая сфера усходазнаўства[3], мовазнаўства[3], археалогія[3] і геаграфія[3]
Месца працы
Член у
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Joseph Halévy

Жазеф Галеві (фр.: Joséph Halevy; 15 снежня 1827, Адрыянапаль, цяпер Эдырнэ — 1917, Парыж) — французскі семітолаг. Займаўся даследваннем семіцкіх моў, эпіграфікі і археалогіяй; працаваў у галіне асіралогіі і біблеістыкі. Дэшыфраваў і апрацаваў больш за 600 сабейскіх тэкстаў, якія апублікаваў у «Сабейскіх даследаваннях» (1875 г.).

Яму ўдалося адкрыць два невядомыя гарады Мінееў. Справаздача аб яго паездцы надрукавана ў «Journ. Asiatique» за 1872 і выдадзена асобна (Парыж, 1872); сюды ўвайшлі надпісы з перакладам і каментарыямі. Працы аб паходжанні кіпрскага алфавіту. Заняўшыся пытаннем аб паходжанні халдзейскай культуры, ён выступіў перакананым праціўнікам Суміра-Акадыйскай тэорыі (шэраг паведамленняў у Акадэміі надпісаў ў 1874 г.).

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • «Mélanges d'épigraphie et archéologie semitiques» (Парыж, 1874);
  • «Études Sabéennes» (1875);
  • «Études berbères» (1876);
  • «Recherches critiques sur l'origine de la civilisation babylonienne» (1876);
  • «Mélanges de critique et d'histoire relatifs aux peuples sémitiques» (1883).

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Галеви Жозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.