Жазеф Кабіла
Жазеф Кабіла Кабанге (фр. Joseph Kabila Kabange; нар. 4 чэрвеня 1971, Хева Бора, Дэмакратычная Рэспубліка Конга) — чацвёрты прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з 26 студзеня 2001. Заняў пасаду прэзідэнта пасля забойства свайго бацькі Ларана-Дэзірэ Кабілы. 27 лістапада 2006 г. афіцыйна названы першым дэмакратычна абраным у ходзе ўсеагульнага прамога галасавання прэзідэнтам ДРК.
[правіць] Выбары
Па выніках першага тура Кабіла набраў 45% галасоў выбаршчыкаў, яго галоўны канкурэнт, віцэ-прэзідэнт і былы лідар адной з мяцежных ваенных груповак Жан-П'ер Бемба - 20%. Другі тур галасавання адбыўся 29 кастрычніка 2006 года. 15 лістапада выбарчая камісія аб'явіла афіцыйныя вынікі выбараў, па якіх перамогу атрымаў дзеючы прэзідэнт Кабила (58,05% галасоў). Гэтыя вынікі былі пацверджаны 27 лістапада рашэннем Вярхоўнага Суда Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, а 6 снежня адбылася інаўгурацыя Юзэфа фон Кабилы у якасці прэзідэнта Рэспублікі.
