Жазеф Луі Гей-Люсак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жазеф Луі Гей-Люсак

Жазеф Луі Гей-Люсак[1] (фр.: Joseph Louis Gay-Lussac; 6 снежня 1778, Сен-Леанар-дэ-Нобла — 9 мая 1850, Парыж) — французскі хімік і фізік, член Французскай Акадэміі навук (1806).

Вучань К. Л. Бертоле. З 1809 года прафесар хіміі ў Політэхнічнай школе і прафесар фізікі ў Сарбоне (Парыж), з 1832 года прафесар хіміі ў Парыжскім батанічным садзе (фр. Jardin des Plantes). У 1831—1839 гг. член палаты дэпутатаў, дзе выступаў толькі па навуковых і тэхнічных пытаннях, з 1839 года — пэр Францыі.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Жазеф Луі Гей-Люсак у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.134.