Жазеф Ліувіль
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Жазеф Ліувіль | |
| фр.: Joseph Liouville | |
Жазеф Ліувіль |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Дата смерці: | |
Жазеф Ліувіль (фр.: Joseph Liouville; 24 сакавіка 1809 - 8 верасня 1882) — французскі матэматык. Сістэматычна даследаваў вырашальныя шэрагі задач, даў строгае вызначэнне паняцця элементарнай функцыі і квадратуры. У прыватнасці, даследаваў магчымасць інтэгравання зададзенай функцыі, алгебраічнай ці трансцэндэнтнай, у элементарных функцыях, і вырашальныя ў квадратуры лінейнага раўнання 2-га парадку. Даказаў, што спецыяльнае раўнанне Рыкаці інтэгруецца ў квадратуры толькі ў тых выпадках, якія былі дадзены яшчэ Бернулі. У гонар Ліувіля былі названыя паверхня Ліувіля і сетка Ліувіля, а таксама некалькі матэматычных тэарэм.
Літаратура [правіць]
- J. Liouville. Mémoire sur l’intégration d’une classe de fonctions transcendantes // J. Reine Angew. Math. Bd. 13, p. 93-118. (1835)
- Г. Н. Ватсон. Бесселевы функции Т. 1