Жазі Бартэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жазі Бартэль
фр.: і люкс.: Josy Barthel
Дата нараджэння: 24 красавіка 1927
Месца нараджэння: Мамер
Дата смерці: 7 ліпеня 1992(1992-07-07) (65 гадоў)
Месца смерці: Люксембург
Грамадзянства: Люксембург
Род дзейнасці: ваенны, спартсмен
Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды
Лёгкая атлетыка
Золата Хельсінкі 1952 1500 м

Жазі Бартэль (фр. і люксемб. Josy Barthel; 24 красавіка 1927, Мамер, Люксембург7 ліпеня 1992, Люксембург) — лёгкаатлет, адзіны люксембургскі ўладальнік алімпійскага золата.

Нарадзіўся Жазі Бартэль у мястэчку Мамер. У 1947 і 1948 гг Бартэль на чэмпіянатах свету сярод ваенных заваяваў тры залатыя медалі ў бегу на сярэднія дыстанцыі. На Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Лондане ён заняў месца ў дзесятцы. У 1952 годзе ў Хельсінкі Жазі Бартэль заняў першае месца ў бегу на 1500 метраў з алімпійскім рэкордам, стаўшы другім спартсменам у гісторыі, хто прынёс Люксембургу медаль Алімпіяды і да гэтага часу застаецца адзіным люксембургскім алімпійскім чэмпіёнам.

Таксама ён прымаў удзел і на Летняй Алімпіядзе 1956 года, але медаляў не заваяваў, пасля чаго завяршыў выступленні.[1]

У 1962-1972 гг Бартэль узначальваў Люксембургскую лёгкаатлетычную федэрацыю,[2] а ў 1973-1977 годзе - Алімпійскі камітэт Люксембурга.

У гонар Жазі Бартэля ў сталіцы краіны быў названы стадыён, на якім праводзіць свае хатнія сустрэчы зборная Люксембурга па футболу.[3]

Зноскі