Жако
| Жако | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Род: |
Жако |
|||||||||||||
| Від: |
Жако |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Жако, таксама шэры папугай[1] (Psittacus erithacus) — птушка сямейства папугаевых. Адзіны від рода.
Змест |
[правіць] Апісанне
Даўжыня птушкі дасягае 30-35 см., размах крылаў 65, даўжыня крыла 22, а хваста 8 см. У жако чорная загнутая дзюба, ногі свінцова-шэрыя. Ноздры, васковіца, абадок вакол вачэй ў яго пакрытыя скурай. У доўгіх крылаў жако добра развітыя канцы, хвост сярэдняй даўжыні, роўнай зрэзанай формы. У апярэнні жако два асноўныя колеры — пёры попельна-шэрага колеру з крыху больш светлымі бакамі і пурпурна-чырвоны колер пёраў хваста.
[правіць] Распаўсюджанне
Арэал пражывання шэрага папугая — Заходняя Афрыка (Ангола, Конга, Гвінея, Сьера-Леонэ, Ліберыя), супадае з вобласцю, дзе расце алейная пальма. Жывуць жако ў тых раёнах, дзе ёсць лясныя гушчары.
[правіць] Лад жыцця
Жако выбіраюць для начлегу высокія дрэвы і збіраюцца на іх кожны вечар. На досвітку папугаі вылятаюць, каб здабыць сабе харчаванне. Жако сілкуюцца пладамі пальмавага дрэва, насеннем (могуць здзяйсняць набегі на палі), садавінай, лісцевай масай.
Зноскі
- ↑ Напісанне Жако, Шэры папугай у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.413
| Гэта пачатак артыкулу па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |