Жак-Луі Давід
| Жак-Луі Давід | |
Давід, аўтапартрэт (1794) |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Jacques-Louis David |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Жанр: |
неакласіцызм |
Жак-Луі Давід (фр. Jacques-Louis David; 30 жніўня 1748, Парыж - 29 снежня 1825, Брусель) — французскі мастак, заснавальнік французскага неакласіцызму.
У 1775-1780 навучаўся ў Французскай акадэміі ў Рыме, дзе вывучаў антычнае мастацтва і творчасць майстроў эпохі Адраджэння. У 1783 абраны членам Акадэміі жывапісу.
Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, у 1792 абраны дэпутатам Нацыянальнага Канвента, галасаваў за смерць караля Людовіка XVI. Далучыўся да радыкальна-экстрэмісцкага крыла рэвалюцыянераў на чале з Маратам і Рабесп'ерам. З'яўляўся членам Камітэта грамадскай бяспекі, у якасці якога падпісваў загады аб арышце «ворагаў рэвалюцыі». У 1794 годзе пасля тэрмідарыянскага перавароту заключаны ў турму за рэвалюцыйныя погляды.
У 1797 стаў сведкам ўрачыстага ўезду ў Парыж Напалеона і з тых часоў становіцца яго палкім прыхільнікам.
Пасля паразы Банапарта пры Ватэрлоа (1815) бяжыць у Швейцарыю, затым пераехаў у Брусель, дзе пражыў да канца жыцця. Пахаваны на могілках святой Гудулы ў Бруселі.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула па мастацтве. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |