Жак Карцье

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жак Карцье
Jacques Cartier
Cartier.png
Жак Карцье (Партрэт пэндзлю Тэафіла Гамела (1817–1870), алей, холст, каля 1844, напісаны на падставе карціны Франсуа Рыса, якая загінула. 1839. Прыжыццёвых партрэтаў Карцье не існуе
Дата нараджэння: 31 снежня 1491({{padleft:1491|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:31|2|0}})
Месца нараджэння: Сен-Мало, Брэтань
Дата смерці: 1 верасня 1557({{padleft:1557|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (65 гады)
Месца смерці: Сен-Мало, Францыя
Род дзейнасці: мараплавец
Бацька: Жамэ Карцье
Маці: Жэслен Жансар
Лагатып ВікіСховішча Жак Карцье на Вікісховішчы

Жак Карцье́ (фр.: Jacques Cartier; 31 снежня 1491 — 1 верасня 1557)— французскі мараплавец брэтонскага паходжання, які зрабіў пачатак французскай каланізацыі Паўночнай Амерыкі[1][2][3][4]. Жак з'яўляецца першым еўрапейцам, які апісаў і нанёс на карту заліў Святога Лаўрэнція і берагі ракі Св. Лаўрэнція і зямлю, якую ён назваў «Краінай Канадаў». Разам з Джонам Каботам і Самюэлям дэ Шамплейнам лічыцца адным з галоўных першаадкрывальнікаў Канады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў брэтонскім паўночным порце Сен-Мало, у сям'і Жамэ Карцье і Жэслен Жансар. Пра яго юнацтва вядома мала. Вядома, што шлюб з Катрын, дачкой канетабля Жака дэ Гранша, які адбыўся 2 мая 1519 года, значна палепшыў яго сацыяльнае становішча.

У 1532 годзе герцагства Брэтань было фармальна аб'яднана з Францыяй у саюз. Карцье быў прадстаўлены каралю Францыску I Жанам Ле Венерам, біскупам Сен-Мало і абатам Мон-Сен-Мішэль, у Мануарэ-дэ-Брыёне. Кароль раней запрашаў, аднак нефармальна, фларэнтыйскага даследчыка Джавані да Верацана даследаваць усходняе ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі ад імя Францыі ў 1524 годзе[5]. Карцье, як мяркуюць, суправаджаў да Вераццана ў гэтай экспедыцыі, якая даследавала ўзбярэжжа ад цяперашняй Паўднёвай Караліны да Новай Шатландыі, і такія астравы, як Ньюфаўндленд. Падчас іншай экспедыцыі яны дайшлі да тэрыторыі цяперашняй Бразіліі.

Ле Венер паведамляў аб гэтых падарожжах да Ньюфаўндленда і Бразіліі - як доказ здольнасці Карцье «вестці судны да адкрыцця новых земляў у Новым Свеце». Карцье падзяліўся з каралём сваімі намерамі папытаць шчасце ў даследваннях Захаду, ён паставіў сабе за мэту знайсці Індыю і Кітай.

Падарожжы[правіць | правіць зыходнік]

Першая экспедыцыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая экспедыцыя Жака Карцье.
Копія крыжа, які быў узведзены Карцье ў Гаспэ. Сен-Мало

У 1533 годзе кароль Францыі Францыск I даў згоду брэтонцу Жаку Карцье на экспедыцыю для «адкрыцця невядомых зямель у Новым Свеце», узнагародзіўшы яго тытулам «капітана і стырніка караля». Галоўнай мэтай плаванняў Карцье быў пошук шляху ў Кітай. 20 красавіка 1534 года два карабля водазмяшчэннем каля 60 тонаў кожны і з камандай па 60 чалавек адплылі з Сен-Мало. Праз 20 дзён, гэта значыць 10 мая, экспедыцыя дасягнула берагоў Ньюфаўндленда ля мыса Бонавіста. Падчас першай высадкі на таямнічы бераг матросы папоўнілі свае запасы свежая дзічынай і паплылі далей уздоўж берагоў Ньюфаўндленда. Абмінуўшы паўночную ўскраек острава, караблі павярнулі на паўднёвы-захад, і поглядам маракоў адкрыўся абсяг заліва Святога Лаўрэнція.

На востраве Прынца Эдуарда французы ўбачылі індзейцаў, верагодна мікмакаў, якія перапраўляліся ў чоўнах праз рэчку. Ля берагоў Гаспэ да караблёў нечакана наблізіліся дзве флатыліі па 40—50 каноэ, у якіх былі індзейцы, якія размахвалі футравымі скуркамі на наканечніках дзідаў. Гэта было відавочнай прыкметай, што тут ужо маглі пабываць еўрапейцы. Індзейцы выкрыквалі нейкія прывітанні, скакалі і «рабілі розныя знакі сяброўства і радасці». Карцье не давяраў «дзікім» — два стрэлы карабельнай артылерыі над галовамі індзейцаў рассеялі іх лёгкія і хуткія каноэ.

У панядзелак, 6 ліпеня, на паўвостраве Гаспэ французы сустрэлі групу індзейцаў на чале з правадыром Данаконам. Гэта былі іракезы, размаўляючыя на лаўрэнційскай мове, якія лавілі ў тых месцах рыбу. 24 ліпеня 1534 года Карцье паставіў на новай зямлі крыж з надпісам: «Няхай жыве кароль Францыі!», аб'явіўшы гэтыя тэрыторыі ўласнасцю французскага караля[6]. Прысутнічаўшы пры гэтым правадыр Данакона спачатку пратэставаў, але пасля падарункаў правадыр перастаў пярэчыць.

24 ліпеня Жак скончыў сваё першае плаванне, але ўваходу ў раку Св. Лаўрэнція гэтак і не заўважыў, узяўшы з сабой двух індзейскіх юнакоў Дамагая і Таігнаагну. Вярнуўшыся ў Францыю 5 верасня 1534 года, Карцье склаў карту свайго падарожжа. На ёй было відаць, што за Ньюфаўндлендам знаходзіцца шырокае ўнутранае мора, якое адкрывае далейшы праход у глыб кантынента. Жак быў перакананы, што ён дасягнуў азіяцкага ўзбярэжжа. Устаноўленыя з індзейцамі кантакты і магчымыя камерцыйныя выгады ад асваення адкрытых земляў заахвоцілі караля Францыі даць санкцыю на другое падарожжа Карцье.

Другая экспедыцыя[правіць | правіць зыходнік]

Другая экспедыцыя Карцье.

19 мая 1535 года Карцье на трох караблях, гэта значыць «La Petite Hermine» (водазмяшчэнне 60 тон), «L'Émérillon» (40 тон), «la Grande Hermine» (120 тон), адплыў з Францыі і праз 50 дзён дабраўся да заліва Святога Лаўрэнція. Разам з ім вярнуліся і два захопленыя ім падчас мінулага паходу маладыя індзейцы, якія і паказалі праход у вусце ракі Святога Лаўрэнція.

7 верасня 1535 года Карцье знайшоў індзейскую вёску Стадакон і шматлікую групу індзейцаў іракезаў, на наступны дзень да французаў прыбыў сам вярхоўны правадыр іракезаў Данакон. Карцье меў намер рухацца далей да таго месца, дзе, па словах індзейцаў, знаходзілася паселішча Хашэлага. Данакон не хацеў, каб еўрапейцы прасоўваліся вышэй па рацэ, асцерагаючыся, мабыць, іх магчымага саюза з іншымі індзейскімі плямёнамі, таксама не жадаючы выпускаць магчымасці абмену таварамі. Але ўсе спробы адгаварыць Карцье рухацца да Хашэлаге аказаліся беспаспяховымі. 19 верасня 1535 года з адным караблём і дзвюма баркасамі ён падняўся ўверх па цячэнні ракі Святога Лаўрэнція, пакінуўшы сваіх перакладчыкаў і частку людзей у форце, падрыхтаванага да зімы. Не даходзячы да Хашэлагі, Карцье прыйшлося пакінуць карабель, бо рака падзялялася на некалькі вузкіх пратокаў. Дабрацца да запаветнай мэты ён здолеў толькі на баркасе. Хашэлага быў нашмат большым за Стадакон, і больш за тысячу іракезаў прыбылі ў рачны край, каб сустрэць французаў. У месцы іх прыбыцця зараз размяшчаецца мост, названы імём вандроўніка. Экспедыцыя не здолела далей прасунуцца, паколькі прасоўванню ўверх па рацэ перашкаджалі парогі. Карцье быў перакананы, што гэты шлях вёў у Кітай, а парогі здаваліся яму адзінай перашкодай на шляху туды.

Пасля наведвання Хашэлагі, неўзабаве пераназванай у Манрэаль, Карцье вярнуўся ў Стадакону, дзе заставаліся два яго карабля. Вяртацца ў Францыю было ўжо позна, бо зімовая Атлантыка не абяцала нічога добрага падарожнікам. Карцье вырашыў зімаваць у Канадзе. Еўрапейцы збудавалі ўмацаваны форт, вырыўшы вакол глыбокія траншэі і ўсталяваўшы артылерыю, бо адносіны з індзейцамі да гэтага часу апынуліся сапсаванымі. У снежні сярод еўрапейцаў пачалася цынга. Да сярэдзіны лютага з 110 французаў заставаліся здаровымі менш дзесяці. Невядома, што абяцала бы ім першая зіма ў Канадзе, калі б індзейцы не навучылі іх лячыцца настойкай з лісця і кары аднаго дрэва, вядомага ў Гуроне пад назвай «анеда», верагодна туя заходняя. Гэты сродак, верагодна, і выратаваў экспедыцыю ад катастрофы, дазволіўшы 85 французам перажыць зіму. Карцье абвясціў дзіўнае адкрыццё лекаў, як Божае пасланне і цуд[7][8][9].

Выратаваныя французскія вандроўнікі адплацілі чорнай няўдзячнасцю мясцовым жыхарам. Перад тым як адплыць у зваротны шлях, Карцье захапіў 10 індзейцаў, у тым ліку іх правадыра Данакону, які памёр у Францыі ў 1539 годзе ад хваробы. Ён хацеў павезьці іх у Францыю, каб кароль мог асабіста пачуць апавяданні аб казачна багатай краіне пад назвай Каралеўства Сагеней. 6 мая караблі Карцье ўзялі курс на радзіму і праз тры тыдні прыбылі ў Сен-Мало.

Трэцяя экспедыцыя[правіць | правіць зыходнік]

Жак Карцье на выяве да кнігі Леона Герэна «Французскія маралаўцы». 1846

17 кастрычніка 1540 года Францыск I загадаў Жаку Карцье вярнуцца ў адкрытыя ім зямлі, каб пачаць іхную каланізацыю. Меркавалася, што яе ўзначаліць Карцье. Аднак 15 студзеня 1541 года раздзелам новай экспедыцыі быў прызначаны Жан-Франсуа дэ Ля Рок дэ Раберваль(англ.) бел., прыдворны гугенот і набліжаны караля, названы першым генерал-лейтэнантам французскай Канады. Карцье жа адводзілася роля асноўнага штурмана і навігатара. Пакуль Раберваль чакаў артылерыі і забеспячэння, неабходнага для замацавання на новых землях, ён дазволіў Жаку Карцье адплысці раней на сваіх суднах[10].

23 мая 1541 года Карцье адбыў з Сен-Мало ў сваю трэцюю экспедыцыю на пяці суднах. На гэты раз аб думцы знайсці праход да ўсходу прыйшлося забыцца. Мэтай экспедыцыі былі знайсці «Каралеўства Сагенея» і яго багацці, а таксама заснаваць сталыя паселішчы ўздоўж ракі Святога Лаўрэнція[11]. Пасяленцы прывезлі з сабой насенне культурных раслін і быдла. Дасягнуўшы Стадаконы, Карцье ізноў сустрэўся з індзейцамі, але вырашыў не будаваць тут паселішчы. Мінуючы некалькі міляў уверх па рацэ да месца, якое раней запрыкмеціў, ён стварыў новае паселішча, якое зараз з'яўляецца горамад Кап-Руж. Іншы форт быў пабудаваны на скале, якая ўзвышалася над паселішчам, для дадатковай абароны.

Французы з пачаткам свайго пасялення пачалі збіраць тое, што паводле іх меркавання было дыяментамі і золатам, але па вяртанні ў Францыю высвятлілася, што гэта былі кварцавыя крышталі і жалезныя пірыты. Адгэтуль існуе пахабная прымаўка «фальшывыя, як канадскія дыяменты» (па-французску: «faux comme les diamants du Canada»). Два судны былі пасланыя дадому з некаторымі з гэтымі карысных выкапнямі 2 верасня[11]. Паставіўшы задачу для пакінутых у фартах, Карцье 7 верасня на баркасах адправіўся на пошукі «Сагенеі». Яму атрымалася дасягнуць Хашэлагі, але дрэннае надвор'е і шматлікія рачныя парогі ізноў перашкодзілі яму. Пра зіму 15411542 гадоў запісаў не захавалася, але як відаць, адбылася сутычка, у якіх мясцовыя індзейцы забілі каля 35 французскіх пасяленцаў. Карцье адправіўся ў Францыю ў пачатку чэрвеня 1542 года, нечакана сустрэўшыся з Рабервалем і яго караблямі поруч узбярэжжа Ньюфаўндленда.

Апошнія гады жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Астатнюю частку жыцця Карцье правёў у родным Сен-Мало і размешчаным непадалёк ад яго памесце, працуючы перакладчыкам з партугальскай мовы. Памёр мараплавец падчас эпідэміі ў забыцці[12].

Яго цела было пахаваны ў Саборы Сен-Венсен.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Trudel, Marcel. «Cartier, Jacques» — 1-е выд. — Toronto: University of Toronto Press, 1966.
  • H. P. Biggar. The Voyages of Jacques Cartier — No. 11. — Ottawa: Publications of the Public Archives of Canada, 1924.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]