Жак Філіп Мары Бінэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Жак Філіп Мары Бінэ (Jacques Philippe Marie Binet; 2 лютага 1786, Рэн - 12 мая 1856, Парыж) — французскі матэматык, механік і астраном.
Біяграфія [правіць]
Скончыў політэхнічную школу (1806) і ўжо з наступнага года пачаў выкладаць ў ёй. З 1843 года член Парыжскай Акадэміі Навук.
Бінэ адным з першых прыйшоў да ідэй матрычнай алгебры і першым апублікаваў у 1812 годзе правіла множання матрыц. З яго імем звязана формула Бінэ для лікаў Фібаначы, хоць гэтую формулу стагоддзем раней атрымаў Абрахам дэ Муаўр. Незалежна ад Эйлера знайшоў прыватнае рашэнне задачы аб чатырох кубах (формулы Эйлера і Бінэ). Бінэ належыць таксама шэраг важных тэарэм ў механіцы для целаў, што верцяцца.
Літаратура [правіць]
- А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.542
Спасылкі [правіць]
- Бинэ Жак-Филипп // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Жак Філіп Мары Бінэ(англ.) у архіве MacTutor.
| Гэта пачатак артыкула пра вучонага-матэматыка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
