Жалезная гвардыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жалезная гвардыя
Garda de Fier
Лагатып
Лідар:

Карнэліу Зэля Кадрану,
Хорыя Сіма

Дата заснавання:

1927

Штаб-кватэра:

Бухарэст

Ідэалогія:

антыкамунізм, антысемітызм, клерыкальны фашызм, фашызм, нацыяналізм

Жалезная гвардыя (рум.: Garda de fier) — ультраправая румынская палітычная арганізацыя. Заснаваная Карнэліу Зэля Кадрану (які ўзначальваў арганізацыю да свайго забойства ў 1938) 24 ліпеня 1927 як «Легіён арханёла Міхаіла». Гвардыя была выдзеленая са складу Легіёна ў 1930 як параваеннае крыло, аднак назву «Жалезная гвардыя» звычайна адносяць да ўсёй партыі. У чэрвені 1935 Легіён змяніў сваю афіцыйную назву на «Усё для краіны».

Ідэалогія партыі з'яўлялася антыкамуністычнай, антысеміцкай і клерыкальна-фашысцкай. Моладзевы рух Легіёна грунтавалася на тэалагічным факультэце Бухарэсцкага ўніверсітэта.

У 1940, падтрымаўшы маршала Антанэску, Гвардыя прыйшла да ўлады. Аднак хутка супярэчнасці з дыктатарам прывялі да няўдалай спробы перавароту, пасля якога, 22 студзеня 1941, Жалезная гвардыя была разагнаная, а яе прыхільнікі знятыя з дзяржаўных пасад.