З пляцоўкі Вікіпедыя.
Жалобныя какаду, альбо Чорныя какаду, альбо Крумкачовыя какаду (Calyptorhynchus) — род птушак сямейства какаду.
Знешні выгляд [правіць]
Даволі буйных памераў птушка, прыкладна з крумкача. У гэтых папугаяў вельмі доўгія і вострыя крылы, ногі вельмі моцныя, хвост шырокі і доўгі. Дзюба вялікая і моцна скрыўленая. Апярэнне мяккае, на патыліцы маецца хахалок з доўгіх пёраў.
Распаўсюджанне [правіць]
Жывуць у Аўстраліі і Тасманіі.
Засяляюць густыя трапічныя лясы. Спрытна, але павольна лазаюць па дрэвах, на зямлі вельмі непаваротлівыя і няўклюдныя.
Гняздуюцца ў дуплах дрэў, пасцілаюць дно трэскамі.
Утрыманне ў няволі [правіць]
У хатнім утрыманні сустракаюцца рэдка. Здольнасць да навучання «гутарковай мовы» развіваецца слаба. Ўтрымліваюць іх аматары прыроды ў асноўным за прыгожую афарбоўку апярэння.
Класіфікацыя [правіць]
Род ўключае ў сябе 5 відаў. Некаторыя сістэматыкі падзяляюць род на 2 падроды Жалобныя какаду чырвонахвостыя (Calyptorhynchus) і Жалобныя какаду жоўтахвостыя (Zanda).