Жанна дэ Бурбон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жанна дэ Бурбон
фр.: Jeanne de Bourbon
Жанна дэ Бурбон
Жанна дэ Бурбон.
сцяг
Каралева Францыі
8 красавіка 1364 — 6 лютага 1378
Каранацыя: 19 мая 1364, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя
Папярэднік: Жанна Авернская
Пераемнік: Ізабела Баварская
 
Нараджэнне: 3 лютага 1338({{padleft:1338|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:3|2|0}})
Венсен, Валь-дэ-Марн, Францыя
Смерць: 6 лютага 1378({{padleft:1378|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:6|2|0}}) (40 гадоў)
Парыж, Францыя
Род: Бурбоны
Бацька: П'ер I дэ Бурбон
Маці: Ізабела дэ Валуа
Муж: Карл V Мудры
Дзеці: сыны: Жан, Жан, Карл VI Вар'ят, Людовік I Арлеанскі
дочкі: Жанна, Бона, Жанна, Марыя, Ізабела, Кацярына

Жанна дэ Бурбон (фр.: Jeanne de Bourbon; 3 лютага 1338, Венсен, Валь-дэ-Марн, Францыя — 6 лютага 1378, Парыж, Францыя) — каралева Францыі, дачка П'ера I, герцага дэ Бурбон, і Ізабелы дэ Валуа, дачкі Карла Валуа і Маго дэ Сен-Поль. Жонка Карла V Мудрага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жанна дэ Бурбон нарадзілася ў замку Венсен праз два тыдні пасля свайго кузена, будучага караля Францыі, Карла V Мудрага. Абодва дзіцяці былі ахрышчаны ў царкве Мантрэйль у адзін і той жа дзень.

8 красавіка 1350 года Жанна дэ Бурбон узяла шлюб з Карлам Валуа (13381380), будучым каралём Францыі Карлам V Мудрым (13641380). У 1364 годзе яна стала каралевай Францыі.

У той час, калі Жанна была яшчэ жонкай дафіна, Карл абвясціў пра сваю сувязь з Бетай дэ Касінель. Але пасля свайго ўкаранавання, якое адбылося 19 мая 1364 года, кароль зблізіўся з жонкай. Пасля Карл заўсёды цікавіўся меркаваннем Жанны па любым пытанні.

Жанна дэ Бурбон памерла пры нараджэнні сваёй дачкі Кацярыны. Жан Фруасар гаварыў пра гэту падзею так: «Калі каралева была цяжарная, урачы забаранілі ёй купацца і проціпаказалі ёй ванну. Нягледзячы на іх забарону, яна захацела купацца і адтуль прыйшло зло смерці.»

Пасля смерці Жанны Карл быў вельмі засмучаны. «Яна — маё прыгожае святло і сонца майго каралеўства», — казаў ён. Крысціна Пізанская пісала пра каралеўскую жалобу так: «Кароль быў вельмі сумны пасля скону каралевы; нягледзячы на яго вялікую мужнасць, смерць Жанны прычыніла яму такі вялікі боль і доўжыўся ён так доўга, што ніколі больш людзі не бачылі падобнай жалобы, бо яны кахалі адзін аднаго вялікім каханнем.»

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Муж: (з 8 красавіка 1350) Карл V Мудры (21 студзеня 1338 — 16 верасня 1380), сын караля Францыі Жана II Добрага, і Боны Люксембургскай. Даводзіўся Жанне дэ Бурбон кузенам. З іх 10 дзесяці дзяцей да сталага ўзросту дажылі толькі 2 сына:

  1. Жанна (13571360);
  2. Жан (13591364);
  3. Бона (13601360);
  4. Жанна (13661366);
  5. Жан (7 чэрвеня 1366 — 21 снежня 1366);
  6. Карл VI Вар'ят (3 снежня 1368 — 21 кастрычніка 1422), кароль Францыі;
  7. Марыя (13701377);
  8. Людовік I Арлеанскі (13 сакавіка 1372 — 23 лістапада 1407), герцаг Арлеанскі, заснавальнік Арлеанскай галіны дому дэ Валуа. Яго ўнук узышоў на прастол Францыі пад імем Людовіка XII;
  9. Ізабела (13731378);
  10. Кацярына (13781388).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]