Жанна д'Арк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жана д'Арк

Жанна д'Арк (сучасн. фр.: Jeanne d'Arc; 1412(?) — 30 мая 1431) — нацыянальная гераіня Францыі, адна з галоўных камандуючых французскіх войскаў у Стогадовай вайне.

З сялянскай сям'і. Падчас Стогадовай вайны (1337—1453) уражлівая Жанна вырашыла, што ёй прадвызначана вызваліць Францыю і каранаваць французскага дафіна Карла (у будучым кар. Карла VII). Дамогшыся сустрэчы з дафінам у лютым 1429 г., яна пераканала яго пачаць рашучыя дзеянні супраць англічан. У красавіку 1429 г. на чале войска Жанна адправілася пад Арлеан, абложаны англічанамі. У маі 1429 г. аблога з Арлеана была знятая (пасля гэтага Жанну пачалі зваць у народзе Арлеанскай дзевай). У ліпені дафін Карл быў каранаваны ў Рэймсе. Падчас спробы штурму Парыжа ў верасні Жанна была параненая. У маі 1430 г. трапіла ў палон да саюзнікаў англічан — бургундцаў, якія выдалі яе англічанам за вялікія грошы. Царкоўны суд у Руане, які абвясціў Жанну ератычкай і ведзьмай, прысудзіў да смерці на вогнішчы. Пакараная смерцю на плошчы ў Руане. У 1456 г. прысуд руанскага суда ў Францыі быў адменены. У 1920 г. Жанна прылічаная да святых каталіцкай царквой.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краткий исторический словарь. — М., 1999.