Жаніцьба Фігаро, опера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Опера
Жаніцьба Фігаро
Le nozze di Figaro
Nozze di Figaro Scene 19th century.jpg
Граф Альмавіва, Сюзана і Керубіна за крэслам. Сцэна з 1-га акту. Акварэль XIX ст.
Кампазітар

Вольфганг Амадэй Моцарт

Аўтар(ы)
лібрэта

Ларэнца да Понтэ

Крыніца сюжэту

аднайменная п'еса Бамаршэ

Жанр

опера-буфа

Год стварэння

1786

Першая пастаноўка

1 мая 1786 года

Месца першай пастаноўкі

Бургтэатр, Вена

«Жаніцьба Фігаро» (Le nozze di Figaro ossia la folle giornata) — опера-буф Моцарта на італьянскай мове, напісаная на лібрэта Ларэнца да Понтэ па аднайменнай п'есе Бамаршэ.

Прэм'ера адбылася 1 мая 1786 года ў венскім Бургтэатры.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Да складання музыкі Моцарт прыступіў у снежні 1785 ў сваёй кватэры на Домгасэ ў Вене і скончыў яго праз пяць месяцаў. Прэм'ера адбылася ў Вене 1 мая 1786 года і прайшла з нязначным поспехам. Спачатку п'еса Бамаршэ была забароненая ў Вене, як твор, які высмейваў арыстакратыю і звязаны з французскай рэвалюцыяй.

Сапраўднае прызнанне опера набыла толькі пасля пастаноўкі ў Празе ў снежні таго ж года.

Прэм'ера[правіць | правіць зыходнік]

Прэм'ера оперы адбылася ў бургтэатры Вены 1 мая 1786 года. Першымі двума выкананнямі дырыжыраваў сам Моцарт (седзячы за клавесінам), пазней — Іозеф Вайгль. Пасля першага выканання ў 1786 годзе было яшчэ 8 паўтораў і хоць гэта было нішто ў параўнанні з частатой выканання будучай «Чароўнай флейтай», прэм'ера ў агульным расцэньвалася як паспяховая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gutman, Robert W. (2001). Mozart: A Cultural Biography. Houghton Mifflin Harcourt. ISBN 0-15-601171-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Оперы Моцарта