Жан-Анарэ Фраганар
| Жан-Анарэ Фраганар | |
Аўтапартрэт |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Жанр: |
жывапісец, гравёр |
| Стыль: | |
Жан-Анарэ́ Фрагана́р (фр.: Jean-Honoré Fragonard) (5 красавіка 1732 – 22 жніўня 1806) — французскі жывапісец і гравёр. Працаваў у стылі ракако. Стварыў больш 550 карцін (не лічачы рысункаў і гравюр).
Змест |
Біяграфія [правіць]
Перш вучань Ж.-Б. Шардэна, а потым Франсуа Бушэ. У 1752 за карціну «Ахвярапрынашэнне Іераваама» атрымаў Вялікую Рымскую прэмію і адправіўся ў Рым. У Рыме значны ўплыў аказалі на яго італьянскія майстры XVII стагоддзя Бароча, Салімена, П. да-Картона і асабліва Т'епола. Пасябраваўшы тут з жывапісцам Гюберам Раберам, ён зрабіў разам з ім і з таленавітым аматарам мастацтва Сен-Нонам паездку на поўдзень Італіі. Плодам гэтай паездкі было выданне уўража: «Voyage de Naples et de Sicile», у якім большасць рысункаў гравіравана Фраганарам. Па вяртанні ў Парыж ён выставіў у салоне 1765 г. карціну: «Смерць Карэза» (знаходзіцца ў Луўрскім музеі ў Парыжы), за якую каралеўская акадэмія мастацтваў прыняла яго ў свае члены.
Аднак неўзабаве пасля таго ён кінуў гістарычнай род жывапісу і, падпарадкаваўшыся густу таго часу, стаў пісаць ідэалістычныя жанры і пастаралі ў духу Вато і Бушэ, сцэны інтымнага жыцця пікантнага, часам бессаромна-эратычнага ўтрымання, дэкаратыўныя пано, партрэты, мініяцюры, акварэлі, пастэлі і па часах займацца афортным гравіраваннем. Творы яго ўвайшлі ў вялікую моду і прадаваліся па высокім кошце, дзякуючы чаму ён паспеў скласці сабе добрыя сродкі. Але рэвалюцыя разарыла яго, а класіцызм, паселены ў французскім мастацтве Ж.-Л. Давідам, пазбавіў яго ранейшай папулярнасці.
У 1793 годзе Фраганар з'ехаў з Парыжа ў Грас. Напачатку XIX стагоддзя ён вярнуўся ў Парыж, дзе памёр у 1806 годзе, амаль цалкам забыты.
Творы [правіць]
- «Арэлі» («Шчаслівая выпадковасць катання на арэлях») (1767-1768)
- «Жаданае імгненне»
- «Пацалунак употай» (1780-я)
Літаратура [правіць]
- Baron Roger Portalis. Honoré Fragonard, sa vie et son oeuvre. — Paris, 1888.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жан-Анарэ Фраганар