Жан-Батыст Ламарк
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Жан Батыст П'ер Антуан дэ Манэ шэвалье дэ Ламарк | |
| фр.: Jean-Baptiste Pierre Antoine de Monet, Chevalier de Lamarck | |
Жан Батыст Ламарк |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Вядомы як: |
Аўтар першай эвалюцыйнай тэорыі |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|
Аўтар найменняў шэрагу батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Lam.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI |
||
Жан Батыст П'ер Антуан дэ Манэ Ламарк (Jean-Baptiste Pierre Antoine de Monet, Chevalier de Lamarck; 1 жніўня 1744 — 18 снежня 1829) — французскі вучоны-прыродазнавец, стваральнік цэласнай тэорыі развіцця жывога свету.
Член Парыжскай АН (1783). У 1772—76 у Вышэйшай медыцынскай школе ў Парыжы. Прафесар Музея прыродазнаўчай гісторыі. Навуковыя працы па эвалюцыі жывога свету, распрацоўцы класіфікацыі і сістэматыкі раслін, палеанталогіі, зоапсіхалогіі. Увёў падзел жывёл на пазваночных і беспазваночных, тэрмін «біялогія», апісаў шмат відаў выкапнёвых і сучасных арганізмаў. Ламарк быў першым біёлагам, які паспрабаваў стварыць стройную і суцэльную тэорыю эвалюцыі жывога свету (Тэорыя Ламарка).
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |