Жан-Клод Дзювалье
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Жан-Клод Дзювалье фр.: Jean-Claude Duvalier гаіц. крэольск. Jan Klod Divalye |
|||
| Жан-Клод Дзювалье з жонкай Мішэль Бенет, 1980. | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| 21 красавіка 1971 — 6 лютага 1986 | |||
| Папярэднік: | Франсуа Дзювалье | ||
| Пераемнік: | Пераходны перыяд Леслі Маніга |
||
| Адукацыя: | Гаіцянскі ўніверсітэт | ||
| Веравызнанне: | каталіцызм | ||
| Нараджэнне: | 3 ліпеня 1951 (61 год) Порт-о-Прэнс, Гаіці |
||
| Бацька: | Франсуа Дзювалье | ||
| Маці: | Сімонэ Авідэ | ||
| Жонка: | Мішэль Бенет (1980—1990) | ||
| Дзеці: | сын: Франсуа Нікаля дачка: Аня |
||
Жан-Клод Дзювалье (гаіц. крэольск. Jan Klod Divalye, фр.: Jean-Claude Duvalier, вядомы таксама пад мянушкай Бэбі Док, фр. Bébé Doc, англ. Baby Doc; нар. 3 ліпеня 1951, Порт-о-Прэнс, Гаіці) — гаіцянскі дзяржаўны дзеяч, пажыццёвы прэзідэнт Гаіці пасля смерці свайго бацькі Франсуа Дзювалье ў 1971 годзе да звяржэння ў 1986 годзе генералам Анры Намфі.
У 19-гадовым узросце стаў самым маладым прэзідэнтам у свеце. Прадоўжыў умацаванне рэжыму жорсткай дыктатуры. Пры ім пагоршылася эканамічнае становішча Гаіці. Скінуты ў выніку народнага паўстання ў лютым 1986. Пасля звяржэння бег за мяжу, пасяліўся ў Францыі.
Літаратура [правіць]
- Metz, Helen Chapin Dominican Republic and Haiti: Country Studies — Division, Library of Congress Washington, DC, 1989. — ISBN 0-8444-1044-6.