Жан-Мары Пфаф

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Жан-Мары Пфаф

Жан-Мары Пфаф (нідэрл.: Jean-Marie Pfaff) — бельгійскі футбаліст, брамнік. Вялікую частку сваёй кар'еры правёў у бельгійскім «Беверэне» і мюнхенскай «Баварыі». Удзельнік двух чэмпіянатаў свету (1982, 1986) і двух чэмпіянатаў Еўропы (1980, 1984), сярэбраны прызёр ЧЕ-80 і 4-й прызёр ЧС-86. Адзін з лепшых варатароў ў сусветнай гісторыі. Першым атрымаў званне лепшага брамніка свету (у 1987 годзе). У 2004 годзе, у год стагоддзя ФІФА, быў уключаны ў спіс ФІФА 100. Акрамя надзейнай гульні ў старце варот, праславіўся таксама сваімі дзівацтвамі, гульнёй на публіку падчас матчаў. З 2003 года на бельгійскім тэлебачанні выходзіць праграма «Пфафы», свайго роду рэаліці-шоў з удзелам Жан-Мары, яго жонкі і трох дачок.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.