Жан Анры Дзюнан
| Анры Дзюнан Henri Dunant |
|
| Анры Дзюнан, 1860 | |
| Імя пры нараджэнні: | Jean Henri Dunant |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 8 мая 1828 |
| Месца нараджэння: | Жэнева, Швейцарыя |
| Дата смерці: | 30 кастрычніка 1910 (82 года) |
| Месца смерці: | Хайдэн, Швейцарыя |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | прадпрымальнік і грамадскі дзеяч |
| Бацька: | Жан Жак Дзюнан |
| Маці: | Ганна Антуанэта Каладон |
| Узнагароды і прэміі: | |
Жан Анры́ Дзюна́н (фр.: Jean Henri Dunant; 8 мая 1828 — 30 кастрычніка 1910) — швейцарскі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч.
У 1859 годзе ён стаў відавочцам наступстваў бітвы пры Сальферына, калі дзевяць тысяч параненых засталіся паміраць на полі бою. Узрушаны ўбачаным, Дзюнан напісаў кнігу «Успаміны пра бітвў пры Сальферына» і спрабуе стварыць суполку дапамогі параненым. Дзякуючы яго намаганням быў заснаваны Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і ў 1864 годзе прынятая першая Жэнеўская канвенцыя аб паляпшэнні долі параненых ў сухапутнай вайне. У 1901 разам з Фрэдэрыкам Пасі стаў першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.
[правіць] Біяграфія
Нарадзіўся ва ўплывовай жэнеўскай кальвінісцкай сям'і. Бацька — Жан-Жак Дзюнан, бізнесмен, член гарадскога савета Жэневы. Маці — Антуанета Дзюнан-Каландон, займалася пераважна свецкім жыццём і дабрачыннасцю. Сям'я прывіла А.Дзюнану цікавасць да сацыяльнай працы.
З 18 гадоў Дзюнан займаецца грамадскімі справамі (Жэнеўскае таварыства давальнікаў падаянняў, YMCA і г.д.). У 21 год кідае вучобу ў Collège Calvin з прычыны кепскіх адзнак, наймаецца на нізавую пасаду ў банк.
З 1856 працуе на французскую аграрна-гандлёвую кампанію ў Алжыры. Спрабуючы вырашыць праблемы з каланіяльнымі ўладамі Дзюнан накіроўваецца на аўдыенцыю да імператара Напалеона ІІІ, які на той момант знаходзіцца ў дзеючай арміі ў Ламбардыі. Там Дзюнан становіцца сведкам крывавай бітвы пры Сальферна. Шакіраваны Дзюнан спрабуе арганізаваць мясцовае насельніцтва для дапамогі параненым, купляе медыцынскія сродкі і матэрыялы. Дамагаецца вызвалення аўстрыйскіх урачоў з французскага палону.
Вярнуўшыся ў Жэневу, Дзюнан піша кнігу пра нядаўнія падзеі і пачынае працы па стварэнні дабрачыннай арганізацыі па дапамозе пацярпелым ад жудасцяў войн. Дзюнан арганізуе міжнароднуюю канферэнцыю 14 краін, за свае грошы размяшчае дэлегатаў.
Апантанасць гуманістычнай дзейнасцю прыводзіць да занядбання бізнеса: алжырская фірма банкруціцца, Дзюнан пераязджае ў Парыж і жыве ў сціплых умовах.
З 1895 у грамадстве зноў прачынаецца ўвага да яго асобы. У 1901 ён становіцца першым узнаароджанным Нобелеўскай прэміяй міру. У наступныя гады атрымлівае іншыя знакі прызнання.
Памёр 30 кастрычніка 1910. Пахаваны ў Цюрыху.
[правіць] Шанаванне памяці
Дзень нараджэння А. Дзюнана, 8 мая — адзначаецца як Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
У многіх гарадах свету ўстаноўлены помнікі А.Дзюнану ў знак удзячнасці за праяўленыя ім гуманізм, спачуванне і міласэрнасць.
7 мая 2010, у сотую гадавіну смерці А.Дзюнана напярэдадні дня яго нараджэння, у Мінску на перакрыжаванні вуліц Леніна і Карла Маркса непадалёку ад галоўнага офіса Чырвонага Крыжа ў Беларусі быў адкрыты помнік А.Дзюнану (скульптар А.Купрыянаў, архітэктурная прывязка — ТМ-7, бронза).
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1901—1925 |
Жан Анры Дзюнан / Фрэдэрык Пасі (1901) • Элі Дзюкамен / Шарль Альбер Гоба (1902) • Уільям Рандал Крымер (1903) • ІМП (1904) • Берта фон Зутнер (1905) • Тэадор Рузвельт (1906) • Эрнеста Тэадора Манета / Луі Рэно (1907) • Клас Понтус Арнальдсан / Фрэдрык Баер (1908) • Агюст Беернарт / Поль Анры Бенжамен д'Этурнель дэ Канстан (1909) • МБМ (1910) • Тобіас Асер / Альфрэд Герман Фрыд (1911) • Эліу Рут (1912) • Анры Лафантэн (1913) • МКЧК (1917) • Томас Вудра Вільсан (1919) • Леон Буржуа (1920) • Карл Яльмар Бранцінг / Крысціян Ланге (1921) • Фрыцьёф Нансен (1922) • Джозеф Осцін Чэмберлен / Чарлз Гейтс Даўэс (1925) |
|
Поўны пералік• (1901—1925) (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|