Жан Ануй
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Жан Ануй Jean Anouilh |
|
| Драматург | |
| Дата нараджэння: | 23 чэрвеня 1910 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | каля Бардо, Францыя |
| Дата смерці: | 3 кастрычніка 1987 (77 гадоў) |
| Месца смерці: | Лазана, Швейцарыя |
Жан Ануй, таксама Ануйль[1] (фр. Jean Anouilh; 23 чэрвеня 1910 — 3 кастрычніка 1987) — французскі драматург і сцэнарыст, бачны дзеяч французскай літаратуры XX стагоддзя.
[правіць] Біяграфія
Жан Ануй нарадзіўся 23 чэрвеня 1910 года ў невялікай вёсцы каля Бардо ў сям'і краўца і скрыпачкі. Па нацыянальнасці баскаў.
У 15 гадоў Жан Ануй прыехаў у Парыж, дзе скончыў школу. Пасля заканчэння школы некаторы час вывучаў права ў Сарбоне, пісаў кароткія гумарыстычныя сцэнарыі для кіно. У 1928 годзе ён ажаніўся на актрысе Манель Валянцін. З пачатку 30-х гадоў Ануй працуе сакратаром рэжысёра Луі Жуве.
Ануй памёр у 1987 годзе ва ўзросце 77 гадоў у сваім доме ў Лазане.
Зноскі
- ↑ Варыянты напісання прозвішча Ануй і Ануйль у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.407.
| Гэта пачатак артыкулу пра пісьменнікаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |