Жан Батыст Габрыэль Дасэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жан Батыст Габрыэль Дасэ
фр.: Jean Dausset
Jean Dausset 2005.jpg
Дата нараджэння:

19 кастрычніка 1916({{padleft:1916|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:19|2|0}})

Месца нараджэння:

Тулуза, Францыя

Дата смерці:

6 чэрвеня 2009({{padleft:2009|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:6|2|0}}) (92 гады)

Месца смерці:

Пальма-дэ-Малёрка, Іспанія

Краіна:

Францыя

Навуковая сфера:

Імуналогія

Вядомы як:

адкрыў галоўны комплекс гістасумяшчальнасці

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1980)
Прэмія Вольфа па медыцыне (1978)

Жан Батыст Габрыэль Дасэ на ВікіСховішчы

Жан Батыст Габрыэль Дасэ (фр.: Jean Dausset, 19 кастрычніка 1916, г.Тулуза, Францыя — 6 чэрвеня 2009, Пальма-дэ-Малёрка, Іспанія) — французскі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1980 годзе разам з Б.Бенасерафам і Дж. Д.Снелам за адкрыццё галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці, групы генаў, якія адказваюць за распазнанне чужародных рэчываў і развіццё імуннага адказу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жан Дасэ нарадзіўся 19 кастрычніка 1916 года ў Тулузе, Францыя. Ён быў малодшым з чатырох дзяцей Анры Дасэ і Элізабэт Дасэ (у дзявоцтве Рэнард). Яго бацька паходзіў з Пірэнэяў і быў доктарам па прафесіі, а маці была хатняй гаспадыняй з Латарынгіі. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны сям'я Дасэ пераехала ў Біярыц, дзе Жан правёў большую частку свайго дзяцінства. Яго бацька быў галоўным урачом у шпіталі Баён. Дасэ атрымаў хатнюю адукацыю. Ва ўзросце 11 гадоў, Дасэ і яго сям'я пераехала ў Парыж. Ён пачаў сваю фармальную адукацыю ў ліцэі Мішэль ва ўзросце 15 гадоў. Пасля атрымання ступені бакалаўра ў галіне матэматыкі, бацька пераканаў Жана, каб ён вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце Парыжа. Абодва бацькі Дасэ памерлі, калі Жану было 19 гадоў.

Калі пачалася Другая сусветная вайна, Дасэ быў прызваны ў французскую армію, і яго на адзін год адправілі ў Паўночную Італію. Пасля вяртання ў Парыж у 1940 годзе Дасэ шмат займаўся, каб здаць экзамен па медыцынскай практыцы. Пасля здачы экзамену Дасэ далучыўся да руху «Змагарная Францыя» ў Паўночнай Афрыцы ў якасці работніка хуткай дапамогі. Першапачаткова ён быў размешчаны ў Марока, але пазней быў адпраўлены ў Туніс. Зацікаўленасць да гематалогіі ў Дасэ з'явілася, калі ён выконваў шматлікія пераліванні крыві параненым салдатам. У 1944 годзе Дасэ вярнуўся ў Парыж, дзе ён працаваў у мясцовым цэнтры пералівання крыві пры шпіталі святога Антонія.

Скончыў Парыжскі ўніверсітэт ў 1945 годзе. З 1946 года дырэктар лабараторыі Французскага нацыянальнага цэнтра пералівання крыві, з 1948 года ў Гарвардскім, з 1958 года ў Парыжскім універсітэтах, з 1968 года дырэктар Французскага нацыянальнага інстытута навуковых даследаванняў.

Першыя работы ў Францыі па трансплантацыі.

У 1978 годзе атрымаў прэмію Вольфа па медыцыне.

Прафесар эксперыментальнай медыцыны (1978).

Аўтар навуковых прац па імунагематалогіі, выявіў новую сістэму лейкацытарных антыгенаў, даследаваў іх ролю ў транспланталогіі.

Член Французскай акадэміі навук і медыцыны, Бельгійскай каралеўскай акадэміі медыцыны, ганаровы член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Жан Дасэ памёр 6 чэрвеня 2009 года ў горадзе Пальма ў Іспаніі, дзе жыў на працягу апошніх двух гадоў[1].

Зноскі

  1. Звесткі аб смерці ў газеце Le Monde (фр.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Carosella, Edgardo D. (. 2009). "From MAC to HLA: Professor Jean Dausset". Human immunology. Proc. 70 (9): 661–662. doi:10.1016/j.humimm.2009.07.010. 
  • Dausset, Jean. ‘’Clin d'oeil a la vie: La grande aventure HLA.’’ Odile Jacob Editions. 1998. Paris.
  • Petrányi, G (April 1981). "[Nobel Prize winners in medicine for 1980. Immunogenetic significance of the main histocompatibility system (George Snell, Jean Dausset, Baruj Benacerraf)]". Orvosi hetilap 122 (14): 835–7. PMID 7019812. 
  • Raju, T N (November 1999). "The Nobel chronicles. 1980: George Davis Snell (1903–96); Jean Baptiste Dausset (b 1916); Baruj Benacerraf (b 1920)". Lancet 354 (9191): 1738. doi:10.1016/S0140-6736(05)76734-9. PMID 10568613. 
  • Rapaport, F T (. 1997). "1996 Medawar Prize Citation for Professor Jean Dausset". Transplant. Proc. 29 (1–2): 31. doi:10.1016/S0041-1345(96)00003-6. PMID 9123012. 
  • Richmond, Caroline (. 2009). "Jean Dausset". The lancet. Proc. 374 (9698): 1324. doi:10.1016/S0140-6736(09)61813-4. 
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Лаўрэаты прэміі Вольфа, медыцына