Жан Батыст Рэньё
Жан Батыст Рэньё (фр.: Jean-Baptiste Regnault; 9 кастрычніка 1754, Парыж — 12 лістапада 1829, там жа) — французскі мастак.
Вучыўся ў Жана Бардэна, суправаджаў яго ў італьянскай паездцы. У 1776 г. быў ганараваны Рымскай прэміяй за карціну «Аляксандр і Дыяген». У 1790-я гг. актыўна выступаў у падтрымку рэвалюцыйнага руху, напісаў вядомае палатно «Свабода ці смерць», якое алегарычна адлюстроўвае неабходнасць выбару на карысць Рэспублікі з яе ідэаламі свабоды, роўнасці і братэрства. Аўтар шматлікіх гістарычных палотнаў і алегорый на антычныя тэмы.
Рэньё быў бачным мастацкім педагогам. Да яго вучняў належыць цэлы шэраг французскіх жывапісцаў, у тым ліку П'ер Нарсіс Герэн, Аляксандр Менжо, Франсуа Бушо, Тама Анры, Луі Эрсан, Шарль Поль Ландон, Анры Грэведон, Алексіс Франсуа Жырар і іншыя.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жан Батыст Рэньё
| Гэта пачатак артыкулу пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |