Жан Жувенэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Жан Жувенэ | |
Аўтапартрэт |
|
Жан Жувенэ (фр. Jean Jouvenet; 1644 - 5 красавіка 1717) — гістарычны жывапісец, сын і вучань Ларана Жувенэ Малодшага (1609-1681), стрыечны брат Франсуа Жувенэ.
[правіць] Біяграфія
Народжаны і выхаваны ў мастацкай сям'і, ён ужо ў дзяцінстве дэманстраваў бліскучыя мастацкія здольнасці і ў 17 гадоў быў адпраўлены бацькам у Парыж, дзе хутка ўдасканаліўся ў жывапісе праз вывучэнне твораў Н. Пусэна. Напісаная ім у 1673 г. карціна «Хрыстос лечыць расслабленага» была заўважана. У тым жа 1673 Жувенэ атрымаў 2-ю прэмію ад Парыжскай акадэміі мастацтваў, праз два гады быў абраны ў яе сябры, у 1681 стаў яе прафесарам і ў 1707 рэктарам.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жан Жувенэ
| Гэта пачатак артыкулу пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкулу па мастацтву. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |