Жан Кальвін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жан Кальвін
Jean Calvin
Jean Calvin.png
Дата нараджэння: 10 ліпеня 1509({{padleft:1509|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:10|2|0}})
Месца нараджэння: Нуаён
Дата смерці: 27 мая 1564({{padleft:1564|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:27|2|0}}) (54 гады)
Месца смерці: Жэнева
Лагатып ВікіСховішча Жан Кальвін на Вікісховішчы
Кальвін

Жан КАЛЬВІН (фр.: Jean Calvin; 10 ліпеня 1509 — 27 мая 1564) — дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму — накірунку пратэстанцтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў французам, нарадзіўся ў Наён у Пікардыі. Вучыўся ў Арлеане і ва ўніверсітэце ў Парыжы. У Парыжы малады Кальвін сутыкнуўся з навучаннем Марціна Лютэра. Выйшаў з каталіцтва, пакінуў Францыю і пасяліўся як выгнаннік у Базэлі. Тут пачаў фармуляваць сваю ўласную тэалогію. У 1536 годзе скончыў трактат «Institutio christianae religionis» (лац. «Навука хрысціянскай рэлігіі»), пазней зрабіў яго пераклад на французскую мову, які ў будучыні станецца адным з класічных тэкстаў маладой французскай мовы.

У 1537 годзе разам з Д. Фарэлям заклікаў жыхароў Жэневы прысягнуць на вернасць пратэстанцкаму вызнанню веры. Гараджане аднесліся да гэтага адмоўна. Калвін вымушаны быў выехаць у Страсбург, дзе Марцін Буцэр, мясцовы кіраўнік рэфармацыі, заахвоціў яго да далейшай дзейнасці. У 1539 годзе Кальвін пачынае публікаваць каментары да некаторых кніг Бібліі.

У верасні 1541 года Яна Кальвіна зноў запрашаюць да Жэневы. Тут, карыстаючы з падтрымкі грамадскай улады, ён засноўвае свой уласны Касцёл. Вернікі ў ім самі выбіраюць сваіх пастыраў, рэлігійны культ мае просты характар і скіраваны выключна да Бога. Кальвін становіцца фактычным кіраўніком Жэневы. Пад яго ўплывам у горадзе былі адменены ўсе святы, забаронена гульня ў карты, танцы, адведванне тэатру, нашэнне шыкоўных вопратак і інш. Людзей, што не вялі жыццё згоднае з дактрынай кальвінізму і тых, хто яе актыўна асуджаў, выдавалі грамадскім уладам. Ад 1541 да 1546 года ў Жэневе было выдадзена 56 смяротных прысудаў і 78 загадаў на выгнанне. У 1553 годзе Мішэль Сэрвэт, актыўны крытык поглядаў Кальвіна, быў арыштаваны ў Жэневе і жывым спалены.

У 1549 годзе Кальвін і Г. Булінгер, спадкаемца Ульрыха Цвінглі, падпісалі Consensus Tigurinus, які прычыніўся да з'яднання швейцарскіх рэфармаваных Касцёлаў.

У 1559 годзе Кальвін засноўвае Жэнеўскую акадэмію да якой прыбываюць вучыцца студэнты з розных краін Еўропы.

У Швейцарыі ў тыя гады заставаліся моцнымі пазіцыі цвінгліянства, што абмяжоўвала распаўсюджванне кальвінізму. У іншых краінах (Нідэрланды, Францыя) колькасць прыхільнікаў Жана Кальвіна пачынае моцна ўзрастаць.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

На погляды Жана Кальвіна вялікі ўплыў аказала лютэранства. Паводле Кальвіна ўсе чалавечыя веды пра Бога паходзяць выключна з Бібліі. Можна пазнаць Бога толькі калі Ён дасць сябе пазнаць чалавеку. Прабачэнне заганаў і збаўленне чалавека магчыма толькі праз пасрэдніцтва Божае ласкі. Яшчэ да нараджэння чалавеку прызначана, незалежна ад яго будучага жыцця, трапіць пасля смерці ў Рай або ў Пекла. Кальвін лічыў, што Касцёл не можа абмяжоўвацца дзяржаўнай уладай.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

«Навука хрысціянскай рэлігіі» 1536 год — зборны твор, які змяшчае перажытае Жанам Кальвінам на ўласным досведзе. У ім выказаў тэорыю прэдыстынацыі (прадвызначэнне Богам чалавечага лёсу). Паводле яго, таямніца прадвызначэння вынікае з усёмагутнасці Бога. У «Навуцы хрысціянскай рэлігіі» выказаны грамадскі характар кальвінісцкай пабожнасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 7. — Мн., 1998.