Жан Марэ
| Жан Марэ Jean Marais |
|
| Дата нараджэння: | 11 снежня 1913 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Шэрбур, Францыя |
| Дата смерці: | 8 лістапада 1998 (84 года) |
| Месца смерці: | Каны, Францыя |
Жан Марэ (фр.: Jean Marais, сапраўднае імя Жан Альфрэд Вілем-Марэ (фр.: Jean Alfred Villain-Marais); 11 снежня 1913 - 8 лістапада 1998) - знакаміты французскі акцёр, а таксама пастаноўшчык, пісьменнік, мастак, скульптар, славуты каскадзёр .
[правіць] Біяграфія
Граў у прыгодніцкіх фільмах гераічныя ролі смелых і адважных персанажаў; пастаянна знаходзячыся ў выдатнай фізічнай форме, сам выконваў розныя трукі, біўся на шпагах, ездзіў на кані, скакаў з вокнаў і з мастоў. Рэжысёры спецыяльна кампанавалі кадры так, каб было бачна, што трук выконвае сам акцёр. Меў выключна выйгрышную фактуру - магутны гарманічны атлетычны целасклад, мускулістыя рукі і ногі, смелы і мужны твар з ярка выяўленымі валявым рысамі. У сваіх лепшых ролях даваў рамантычныя, ідэальныя вобразы рыцараў ці авантурыстаў без страху і заганы, людзей несакрушальнага духу, праведных і верных да мозгу касцей.
Нягледзячы на ашаламляльны поспех у гледачак, быў геем. Вядомы шматгадовым творчым і любоўным саюзам з пісьменнікам, паэтам і рэжысёрам Жанам Както, з якім Марэ пазнаёміўся ў 1937 годзе і быў разам каля 25 гадоў.
Пабла Пікаса, убачыўшы некаторыя раннія скульптурныя творы Марэ, здзівіўся, як чалавек з такім талентам скульптара «траціць свой час на нейкія здымкі ў кіно і працу ў тэатры».
[правіць] Спасылкі
- Жан Маре(англ.) на сайце Internet Movie Database