Жан П'ер Камю

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жан П'ер Камю
Jean-Pierre Camus
Jean-PierreCamus.jpg
Дата нараджэння:

3 лістапада 1584({{padleft:1584|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:3|2|0}})

Месца нараджэння:

Парыж

Дата смерці:

25 красавіка 1652({{padleft:1652|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (67 гадоў)

Месца смерці:

Парыж

Грамадзянства:

Францыя

Род дзейнасці:

святар, празаік

Гады творчасці:

з 1608

Кірунак:

барока

Жанр:

раман, пропаведзь, панегірык, трактат, пасланне

Мова твораў:

французская

Жан П'ер Камю (фр.: Jean-Pierre Camus; 1584—1652) — французскі пісьменнік і багаслоў[1].

Нарадзіўся 3 лістапада 1584 годзе ў Парыжы. Навучаўся ў Францыска Сальскага[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Жан П'ер Камю быў адным з самых плённых аўтараў перыяду 16201648 гг. На яго першыя творы моцна паўплывалі «Эсэ» Мішэля Мантэня і духоўныя вышукі Францыска Сальскага.

У сваёй літаратурнай дзейнасці ён спалучай рысы раману і апавядання. Змрочныя гісторыі са сцэнамі гвалту, часцяком заснаваныя на пераказаных анекдотах ці крымінальных здарэннях ствараліся ў рэчышчы «трагічных гісторый» Матэа Бандоллё, што былі папулярнымі ў Францыі напрыканцы эпохі Рэнесансу і пачатку XVII ст.

Аўтар раманаў «Агатанфіл», «Эліза», «Спірыдон», «Паломба» і іншых[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 12. Исландия — Канцеляризмы. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2008. — 767 с.: ил.: карт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]