Жарэс Іванавіч Алфёраў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Жарэс Іванавіч Алфёраў
Zhores Alferov.jpg
Падчас наведвання Уладзімірам Пуціным і Герхардам Шродэрам Навукова-адукацыйнага цэнтра Фізіка-тэхнічнага інстытута ім. А.Ф. Іофэ РАН, 10 красавіка 2001 года
Дата нараджэння:

15 сакавіка 1930(1930-03-15) (82 года)

Месца нараджэння:

Віцебск, Беларуская ССР СССР

Краіна:

Сцяг СССР СССР →
Сцяг Расіі Расія

Навуковая сфера:

фізіка паўправаднікоў

Навуковая ступень:

доктар фізіка-матэматычных навук (1970)

Навуковае званне:

прафесар (1972), акадэмік АН СССР (1979), акадэмік РАН (1991)

Альма-матэр:

ЛЭТІ

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія — 2000 Нобелеўская прэмія па фізіцы (2000)
Шаблон:Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн Леніна  — 1986 Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1980 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1975 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1959
Ордэн Францыска Скарыны
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі — 2001

Жарэ́с Іва́навіч Алфёраў (нарадзіўся 15 сакавіка 1930, Віцебск) — савецкі і расійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў. Яго даследаванні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы. З'яўляецца дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. Ініцыяваў заснаванне прэміі «Глабальная энергія» ў 2002 годзе. Да 2006 года ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэнні гэтай прэміі.

Нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і Івана і Ганны Алфёравых. Названы ў гонар Жана Жарэса. Скончыў з залатым медалём сярэднюю школу №42 ў Мінску. Быў залічаны на 1 курс Энергетычнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт). Далей, паводле парады свайго настаўніка фізікі Я.Б.Мельцэрзона паехаў паступаць у Ленінград. У 1952 годзе скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя У.І.Ульянава (ЛЭТІ). З 1953 года працуе ў Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А.Ф. Іофэ (з 1987 да мая 2003 года быў дырэктарам, з мая 2003 году да ліпеня 2006 года - навуковы кіраўнік). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1961), доктар фізіка-матэматычных навук (1970). Прафесар ЛЭТІ (1972). У 1990-91 гадах — віцэ-прэзідэнт АН СССР, старшыня Прэзідыуму Ленінградcкага навуковага цэнтру. З 2003 года — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбурскі фізіка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтр» РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзідэнт РАН, старшыня прэзідыюму Санкт-Пецярбурскага навуковага цэнтра РАН. Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізікі», сябра рэдактарскай рады часопісу «Навука і жыццё».

Аўтар больш як 500 навуковых працаў, трох манаграфій і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў.

Шаблон:Нобелеўская прэмія па фізіцы 1976—2000 Шаблон:Кіраўніцтва РАН з 1 чэрвеня 2008 Шаблон:Поўныя кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай»

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах