Жаўтакруг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жаўтакруг
Hypochoeris maculata ENBLA04.jpeg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypochaeris L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   37790
NCBI   58643
EOL   62642
IPNI   9456-1

Жаўтакру́г (Hypochaeris) — род кветкавых раслін сямейства астравых.

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 50—100 см, з тоўстым вертыкальным коранем, шурпата-валасістым прамым сцяблом і разеткай прадаўгаватых лістоў з характэрнай чырвонай жылкай. Кветкі залаціста-жоўтыя, язычковыя, духмяныя, у кошыках, размешчаных па 1—-4 на верхавінках сцёблаў. Плод — сямянка, з чубком з перыстых валаскоў.

Налічваецца 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўднёвай Амерыцы, на Беларусі трапляецца жаўтакруг рабы (у хваёвых лясах, на палянах і ўзлесках).

Лекавая (слабіцельны, змякчальны, процізалаленчы, антысептычны сродак) і кармавая расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жаўтакруг // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.