Жаўтушкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Жаўтушкі
Colias hyale2 2006-08-18.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Членістаногія

Клас:

Насякомыя

Атрад:

Матылі

Сямейства:

Бялянкі

Падсямейства:

Жаўтушкі

Род:

Жаўтушкі

Навуковая назва

Colias Fabricius, 1807

ITIS   188526
NCBI   42295

Жаўтушкі[1] (Colias) — род дзённых матылёў з сямейства бялянак (Pieridae).

Знешні край крылаў матылькоў гэтага роду — акруглы. Крылы (размах да 6 см) чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя, зеленаватыя, часта з чорнмм абадком на вонкавым краі. Ніз задніх крылаў жоўты. Выразны палавы дымарфізм або полімарфізм. Палавы дымарфізм выяўляецца ў больш светлай афарбоўцы асноўнага фону ў самак або ў наяўнасці ў іх светлых участкаў на аблямоўцы, крылы звычайна зеленаватыя або белыя. Вусікі кароткія, з прьпупленай булавой. Вусені развіваюцца пераважна на бабовых раслінах.

Род уключае каля 70 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і, распаўсюджаны ў галарктыцы і неатрапічным рэгіёне. Жывуць пераважна ў высакагор'ях і ў арктычнай зоне. Некаторыя трапляюцца на раўнінах: у стэпах, на балотах, лугах, у лясах і інш. На Беларусі 4 віды: жаўтушка малая, ці лугавая, жаўтушка шафранавая, жаўтушка зяноўцавая, жаўтушка тарфянікавая.

Літаратура [правіць]

  • Жаўтушкі // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Зноскі

  1. Напісанне Жаўтушкі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.429