Жозіас Браўн-Бланке

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Жозіас БРАЎН-БЛАНКЕ (фр.: Josias Braun-Blanquet) (3 жніўня 1884, Кур, Швейцарыя20 верасня 1980, Манпелье, Францыя) — адзін з буйнейшых геабатанікаў ХХ стагоддзя, заснавальнік і кіраўнік франка-швейцарскай (сярэднееўрапейскай) школы геабатанікі, стваральнік сістэмы класіфікацыі расліннасці, што дамінуе у наш час.

[правіць] Біяграфія

У 1905-1912 гадах быў асістэнтам батанікаў Шротэра, Брокман-Ерош і Рубеля.

У 1913-1915 гадах вучыўся ў Манпелье пад кіраўніцтвам Чарлза Флахаўта.

У 1914-1921 гадах праводзіў палявыя даследаванні ў Швейцарскім нацыянальным парку.

У 1915 годзе ва ўніверсітэце Манпелье атрымаў ступень доктара філасофіі (PhD).

У 1915-1922 годзе асыставаў Эдуарду Рубелю, затым чытаў лекцыі ва ўніверсітэце Цюрыха.

З 1930 года і да канца жыцця Браўн-Бланке - дырэктар Міжнароднай станцыі альпійскай і міжземнаморскай геабатанікі (International Station for Alpine and Mediterranean Geobotany, SIGMA) у Манпелье, дзе працягваў геабатанічных даследаванні.

У 1948 годзе заснаваў і стаў першым рэдактарам вядучага заходняга часопіса па фітацэналогіі і экалогіі раслін Vegetatio (у цяперашні час Plant Ecology).

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах