Жорж Санд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жорж Санд
фр.: George Sand
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Амандзіна Аўрора Люсіль Дзюпэн
Псеўданімы George Sand
Дата нараджэння 1 ліпеня 1804(1804-07-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 1876(1876-06-08)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Францыя
Бацька Maurice Dupin de Francueil[d]
Маці Sophie Victoire Delaborde[d]
Муж Казімір Дзюпэн[d]
Дзеці Марыс Санд[d] і Solange Dudevant-Sand[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка, гаспадыня літаратурнага салону, драматург, раманіст, аўтар дзённіка, актывіст за права жанчын, лібрэтыст, кампазітарка, аўтар
Кірунак рамантызм
Мова твораў французская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Жорж Санд (фр.: George Sand, сапраўднае імя фр.: Amandine Aurore Lucile Dupin — Амандзіна Аўрора Люсіль Дзюпэн; 1 ліпеня 1804, Парыж — 8 чэрвеня 1876) — французская пісьменніца-празаік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучылася ў англійскім каталіцкім манастыры ў Парыжы. Аўтар раманаў, апавяданняў, п'ес і публіцыстычных тэкстаў. Яна не толькі прымае мужчынскі псеўданім, але пачынае з'яўляцца на публіцы ў мужчынскім адзенні. Сярод любімых мужчын Жорж Санд вылучаюцца кампазітары Франц Ліст і Фрыдэрык Шапен (14-гадовыя адносіны, апісаныя ў кнізе «Зіма на Маёрцы») і пісьменнікі Альфрэд дэ Мюсэ і Праспер Мерымэ. Вядома і шырокая перапіска з Густавам Флаберам.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала псіхалагічным раманам «Індыяна» (1832), у якім тэма жаночай эмансіпацыі цесна звязана з праблемай свабоды чалавека. У раманах «Валянціна» (1832), «Лелія» (1833), «Жак» (1834) у традыцыях байранізму і «нястрымнага рамантызму» абвясціла індывідуалістычны бунт як адзіны шлях у абнаўленні грамадства. На мяжы 1830-40-х г. захапілася ідэямі ўтапічнага і хрысціянскага сацыялізму. Аўтар сацыяльных раманаў «Мапра» (1837), «Вандроўны падмайстар» (1840), «Арас» (1841), «Млынар з Анжыбо» (1845), «Грэх пана Антуана» (1847), дылогіі «Кансуэла» (1842-43) і «Графіня Рудальштат» (1843-44). Дэмакратычныя погляды Жорж Санд выявіліся ў цыкле вясковых аповесцей («Чортава лужына», 1846; «Франсуа-знайдыш», 1847-48; «Маленькая Фадэта», 1848-49). Удзельніца рэвалюцыі 1848, пасля перамогі рэакцыі адышла ад палітыкі. Аўтар мемуараў «Гісторыя майго жыцця» (1854-55), шматлікіх раманаў, у т.л. «Снегавік» (1858), «Апошняе каханне» (1867) і інш. Аповесць «Франсія» (1872) пра гістарычныя падзеі 1812-14.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]