Жуан Мануэл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жуан Мануэль)
Жуан Мануэл
парт.: João Manuel
Нараджэнне 3 чэрвеня 1537[1]
Смерць 2 студзеня 1554[1] (16 гадоў)
Месца пахавання
Род Авіская дынастыя
Бацька Жуан III
Маці Кацярына Аўстрыйская
Жонка Хуана Аўстрыйская[3]
Дзеці Себасцьян I[4]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуа́н Мануэ́л (парт.: João Manuel; 3 чэрвеня 1537 — 2 студзеня 1554) — інфант Партугаліі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жуан Мануэл быў восьмым дзіцем караля Партугаліі Жуана III і Кацярыны Аўстрыйскай. У 1539 годзе, пасля таго як памерлі чатыры яго старэйшых брата, ён стаў спадчыннікам партугальскага прастола.

У 1552 годзе 15-гадовы Жуан Мануэл ажаніўся з іспанскай прынцэсай Хуанай, якая прыпадала яму стрыечнай сястрой.

2 студзеня 1554 года Жуан Мануэл сканаў ад сухотаў. Да таго моманту яго жонка ўжо была цяжарная, і праз 18 дзён пасля смерці Жуана Мануэла нарадзіўся яго сын — будучы кароль Партугаліі Себасцьян I.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage