Жуан III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жуан III Набожны)
Жуан III Набожны
João III «o Piedoso»
15-ы кароль Партугаліі і Алгарві
з 13 снежня 1521
Папярэднік Мануэл I Вялікі
Пераемнік Себасцьян I

Нараджэнне 7 чэрвеня 1502 ці 6 чэрвеня 1502(1502-06-06)[1][2]
Смерць 11 чэрвеня 1557 (55 гадоў) ці 11 чэрвеня 1557(1557-06-11)[1][2] (55 гадоў)
Месца пахавання
Род Авіская дынастыя
Бацька Мануэл I
Маці Марыя Арагонская
Жонка Кацярына Аўстрыйская[5]
Дзеці Афонсу[d], Марыя Партугальская, Жуан Мануэл, Мануэль[d], Філіп[d], Дзініш Партугальскі[d], Антоніа Партугальскі[d] і Дуартэ Партугальскі[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуан (Іаан) III (парт.: João III; 7 чэрвеня 1502, палац Alcáçova, замак Святога Георгія, Лісабон, Партугалія — 11 чэрвеня 1557, палац Рыбейра, Лісабон, Партугалія) — кароль Партугаліі і Альгарвы (15211557), пляменнік Жуана II, сын Мануэла I Вялікага.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Пры ім была заснавана бразільская калонія, партугальцы авалодалі Малукскімі астравамі, адноўлены ўніверсітэт у Каімбры, прыняты езуіты і ўведзена інквізіцыя. Па сваіх маштабах праследаванне ератыкоў у Партугаліі перасягнула нават тое, што вытваралася ў іншых частках Пірэнейскага паўвострава. Езуіты набылі велізарны ўплыў у краіне. Кароль, каралева і інфанты слухаліся іх намоў. Езуіты пракраліся ва ўсе слаі грамадства, авалодалі ўніверсітэтамі і сталі панаваць над грамадскім жыццём Партугаліі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

З 1525 года жанаты з дачкой караля Кастыліі Філіпа I Кацярыне Аўстрыйскай. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:

Усе шэсць сыноў Жуана III памерлі раней за свайго бацьку, таму карону ўспадкаваў яго ўнук Себасцьян, сын прынца Жуана. Жуан III быў прыхільнікам Карла V.

Зноскі

  1. а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  2. а б Visuotinė lietuvių enciklopedija
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.