Жуль Бардэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Жуль Борде
фр.: Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet
Jules Bordet pi.png
Дата нараджэння:

13 чэрвеня 1870(1870-06-13)

Месца нараджэння:

Суаньі, Бельгія

Дата смерці:

6 красавіка 1961(1961-04-06) (90 гадоў)

Месца смерці:

Брусель, Бельгія

Краіна:

Сцяг Бельгіі Бельгія

Навуковая сфера:

Імуналогія, бактэрыялогія

Месца працы:

Пастэраўскі інстытут, Брусельскі ўніверсітэт

Альма-матэр:

Брусельскі ўніверсітэт

Вядомы як:

даследчык імунітэта

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне, (1919)

Жуль Бардэ (фр.: Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet, 13 чэрвеня 1870 - 6 красавіка 1961) — бельгійскі імунолаг і бактэрыёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1919).

Скончыў Брусельскі ўніверсітэт, дзе ў 1892 атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1894-1901 гг. працаваў у лабараторыі І. І. Мечнікава ў пастэраўскім інстытуце ў Парыжы. У 1901 г. арганізаваў пастэраўскі інстытут у Бруселі, дырэктарам якога заставаўся да 1940. У 1907-1935 гг. выкладаў бактэрыялогію і паразіталогію ў Брусельскім універсітэце.

Асноўныя навуковыя працы Ж. Бардэ прысвечаны імуналогіі. Ён усталяваў, што ў аснове імунных рэакцый ляжаць фізіка-хімічныя працэсы, паказаў механізм аглютынацыі, гемоліза, прэцыпітацыі, дэзінтаксікацыю, высвятліў ролю камлементу ў рэакцыі імунітэту. Сумесна з М. гГеем адкрыў рэакцыю канглютынацыі. Распрацаваў разам з А. Жангу рэакцыю звязвання камлементу. У 1906 г. сумесна з А. Жангу вылучыў бацылу-ўзбуджальніка коклюшу і прапанаваў асяроддзе для яго культывавання. Распрацаваў вучэнне аб анафілаксіі (1921) і тэорыю бактэрыяфагіі, прапанаваў тэорыю згортвання крыві.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах