Жуль Басцьен-Лепаж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жуль Басцьен-Лепаж
аўтапартрэт
аўтапартрэт
Імя пры нараджэнні:

Jules Bastien-Lepage

Дата нараджэння:

1 лістапада 1848({{padleft:1848|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:1|2|0}})

Месца нараджэння:

Данвілье

Дата смерці:

10 снежня 1884({{padleft:1884|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (36 гады)

Месца смерці:

Парыж

Грамадзянства:

Flag of France.svg Францыя

Вучоба:

Школа вытанчаных мастацтваў, Парыж

Стыль:

акадэмізм

Уплыў:

Аляксандр Кабанель

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Жуль Басцьен-Лепаж (Jules Bastien-Lepage) (1 лістапада 1848, Данвілье, Мёз10 снежня 1884, Парыж) — французскі мастак, прадстаўнік натуралізму ў жывапісе як састаўнай часткі рэалізму. Гэта быў адзін з першых французскіх мастакоў, нароўні з вялікім Жулем Брэтонам, якія адлюстравалі сялянскі побыт у духу натуралізму. Сябрам і прыхільнікам яго таленту быў Эміль Заля.

Les foins (Сенажаць. 1877)

Жуль Басцьен-Лепаж нарадзіўся ў сям'і сціплых землеўладальнікаў і сялян у мястэчку Данвілье, Латарынгія, вучыўся з 1868 г. у Аляксандра Кабанеля ў школе вытанчаных мастацтваў у Парыжы. У школе пасябраваў з будучыняй мастакам - рэалістам, аднадумам Паскалем Даньян-Бувэ. Пасля цяжкага ранення падчас нямецка-французскай вайны 1870 г. ён вярнуўся ў родную вёску. У 1875 годзе праца «Дабравешчанне пастухам» (l'Annonciation aux bergers) дазволіла яму стаць другім у конкурсе на Рымскую прэмію. З 1879 па 1882 гг. ён падарожнічаў па Англіі. Быўшы ўжо цяжка хворым ракам, ён распачаў вандраванне па Алжыру.

Яго палотны размешчаны ў найбуйнейшых музеях свету: у Парыжы, Лондане, Нью-Ёрку, Мельбурне, Філадэльфіі.

Жанна д’Арк, 1879, Нью-Ёрк, Музей Метрапалітэн.

Ён не паспеў ва ўсёй меры выказаць свой талент, бо памёр ва ўзросце 36 гадоў у сваёй майстэрні ў Парыжы. На месцы пахавання ў Данвілье, дзе быў фруктовы сад, яго брат Эміль Басцьен спраектаваў і ўзвёў парк (Parc des Rainettes). Быўшы ўжо вядомым архітэктарам, пасля смерці брата, Эміль стаў мастаком-пейзажыстам. На царкоўным двары знаходзіўся бронзавы помнік Басцьену-Лепажу працы Агюста Радэна. У 2011 годзе помнік быў падораны Арменіі да 20-годдзю здабыцця ёю незалежнасці. 7 кастрычніка на плошчы Францыі ў Ерэване адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка, які стаў сімвалам сяброўства паміж дзвюма дзяржавамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Angela Schneider, Anke Daemgen, Gary Tinterow. Französische Meisterwerke des 19. Jahrhunderts aus dem Metropolitan Museum of Art, New York, Nicolai Verlag, Berlin 2007, ISBN 978-3-88609-584-1
  • E. Benezit. Dictionnaire des peintres, sculpteurs, dessinateurs et graveurs Gründ, Paris, 1999, vol. I, p. 848.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]