Жуль Дэжэрын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жуль Дэжэрын

Жуль Дэжэрын (фр.: Jules Dejerine; 3 жніўня 1849, Жэнева — 26 лютага 1917, Парыж) — французскі неўрапатолаг, анатам, член французскай медыцынскай акадэміі (1908).

Медыцынскую адукацыю атрымаў у Парыжы (1879). З 1879 дырэктар клінікі ў шпіталі (Парыж), з 1901 г. прафесар, загадчык кафедры гісторыі медыцыны і з 1910 г. загадчык кафедры нервовых хвароб у шпіталі Сальпетрыер (Парыж). Асноўныя работы прысвечанв пытанням клінічнай неўралогіі і анатоміі нервовай сістэмы, вывучэнню афазіі. Апісаў (сумесна з Г. Русо) разлады, характэрныя для пашкоджання глядзельнага груда; сумесна з Л. Ландузі — асаблівы тып прагрэсіўнай мышачнай дыстрафіі, а таксама разам з Ж. Сота вылучыў у асаблівую назалагічную форму гіпертрафічны прагрэсавальны міжтканкавы неўрыт дзіцячага ўзросту (хвароба Дэжэрына-Сота); устанавіў (1892) лакалізацыю пашкоджання пры так званай славеснай слепаце (цэнтр Дэжэрына).

Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.