Жуль дэ Сверт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жуль дэ Сверт
Дата нараджэння 16 жніўня 1843(1843-08-16)[1] ці 15 жніўня 1843(1843-08-15)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 1891(1891-02-24)[2][3] (47 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, віяланчэліст, музычны педагог
Інструменты віяланчэль
Жанры опера

Жуль дэ Сверт (нідэрл.: Pierre-Julien (Jules) De Swert; 16 жніўня 1843, Лёвен — 24 лютага 1891, Астэндэ) — бельгійскі віяланчэліст, кампазітар і музычны педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў з адзнакай Брусельскую кансерваторыю (1858) у Адрыяна Франсуа Серва. Канцэртаваў па Еўропе, у 1865 г. паступіў канцэртмайстрам у аркестр Дзюсельдорфа, у 1868 г. быў салістам прыдворнай капэлы ў Веймары, у 18691872 гг. выкладаў у Берлінскай Вышэйшай школе музыкі. У 1874 г. па запрашэнні Рыхарда Вагнера працаваў канцэртмайстрам у Байрайце. Затым працаваў у Вісбадэне і Лейпцыгу. У 1888 г. узначаліў Музычную акадэмію ў Астэндэ і мясцовы аркестр, па сумяшчальніцтве выкладаючы віяланчэль у кансерваторыях Гента і Бругэ.

Кампазітарская спадчына дэ Сверта ўключае оперу «Альбігойцы» (ням.: Die Albigenser; 1878), сімфонію, тры віяланчэльныя канцэрты, песні.

Зноскі

  1. ЗАГС Праверана 14 лютага 2017.
  2. а б Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  3. Jules, Pierre-Julien de Swert // Musicalics

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]