Жуліё Баптыста

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Жуліё Баптыста ў 2007 годзе

Жу́ліё Бапты́ста (парт.: Júlio Baptista) — бразільскі футбаліст італьянскай Ромы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Бразіліі ў Сан-Паўлу 1 кастрычніка 1981 года. Мянушкі: Звер, Севільская шэльма, Танк. Рост 185 сантыметраў, вага 87 кілаграм, вядучая нага: правая. Клубы: з 2000 па 2003 гады ён выступаў у бразільскім клубе ФК Сан-Паўлу. З 2003 па 2005 гады футбаліст гуляў за іспанскі клуб ФК Севілья, які купіў яго за 1,75 мільёна фунтаў стэрлінгаў. У 2005 годзе ён перайшоў у ФК Рэал Мадрыд. З жніўня 2006 года па жнівень 2007 года гуляў у англійскім клубе ФК Арсенал Лондан (знаходзячыся ў арэндзе). З 2001 году гуляе за зборную Бразіліі.

14 жніўня 2008 года Жуліё перайшоў у Рому. Італьянскі клуб заявіў, што кошт трансферу 26-гадовага бразільца склаў 9 мільёнаў еўра[1].

Зноскі