З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сапраўдныя жураўлі[1] (Gruidae) — сямейства птушак атрада жураўлепадобных (Gruiformes). З'яўляецца старажытным сямействам, яго ўтварэнне адносяць да заканчэння эпохі дыназаўраў, у часы эацэна 40-60 млн гадоў таму. Бліжэйшымі сваякамі жураўлёў, лічацца пастушковыя жураўлі (Aramidae) і трубачы (Psophiidae), а гістарычнай радзімай амерыканскі кантынент, адкуль жураўлі трапілі спачатку ў Азію, а адтуль у Афрыку і Аўстралію. Жураўлі шырока распаўсюджаныя ў свеце, адсутнічаюць толькі ў Антарктыдзе і Паўднёвай Амерыцы.
Яшчэ ў старажытнасці людзі былі знаёмыя з гэтымі птушкамі, пра што маюцца археалагічныя сведчанні ў выглядзе наскальных малюнкаў у Афрыцы, Аўстраліі і Еўропе.
Сямейства ўключае 4 роды з 15 відамі, з іх на тэрыторыі Беларусі гняздуе 1 від — шэры журавель.
Зноскі
- ↑ Напісанне Жураўлі сапраўдныя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.451