Жыгімонт Ваза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жыгімонт III Ваза
Sigismund
Жыгімонт III Ваза
Жыгімонт Ваза. Карціна Пітэра Паўля Рубенса
сцяг
кароль польскі і вялікі князь літоўскі
жнівень 1587 — 19 красавіка 1632
Каранацыя: снежань 1587
Папярэднік: Стэфан Баторый
Пераемнік: Уладзіслаў IV
сцяг
кароль Швецыі, Готаў і Вендаў
17 лістапада 1592 — 24 ліпеня 1599
Дэвіз: Pro jure et populo
(За справядлівасць і народ)
Каранацыя: 19 лютага 1594
Папярэднік: Юхан III
Пераемнік: Карл IX
 
Веравызнанне: Каталіцтва
Нараджэнне: 20 чэрвеня 1566(1566-06-20)
Грыпсхальм, Швецыя
Смерць: 30 красавіка 1632(1632-04-30) (65 гадоў)
Варшава, Польшча
Пахаваны: Сабор Святых Станіслава і Вацлава, Вавель
Род: Ваза
Бацька: Юхан III Ваза
Маці: Кацярына Ягелонка
Жонка: Ганна Аўстрыйская
Канстанцыя Аўстрыйская
Дзеці: ад першага шлюбу:

Ганна Марыя Ваза
Катажына Ваза
Уладзіслаў IV Ваза
Кшыштаф Ваза
Кшыштаф Ваза

ад другога шлюбу:

Ян Казімір Ваза
Ян II Казімір Ваза
Ян Альберт Ваза
Караль Фердынанд Ваза
Аляксандр Караль Ваза
Ганна Канстанцыя Ваза
Ганна Катажына Канстанцыя

 
Аўтограф: Аўтограф

Жыгімонт Ваза, у Польшчы Зыгмунт III (20 чэрвеня 156630 красавіка 1632) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (15871632), кароль шведскі (15921599). Сын караля Швецыі Юхана III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта Старога.

Нарадзіўся ў горадзе Грыпсгольм у Швецыі. 3 1568 года спадчыннік шведскага трона. Абраны польскім каралём на элекцыйным сойме 1587 года, пасля смерці Стэфана Баторыя, дзякуючы падтрымцы Ганны Ягелонкі, канцлера і вялікага гетмана кароннага Яна Замойскага. Перамог іншага кандыдата, аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна. Але на элекцыйным сойме не было паслоў ад ВКЛ. Каб дамагчыся падтрымкі сваёй кандыдатуры ў ВКЛ, 28 студзеня 1588 года зацвердзіў новую рэдакцыю Статута.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Намагаўся аднавіць пазіцыі каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, але гэта не дало жаданых вынікаў. Падтрымаў Берасцейскую унію 1596 года. Аднак, вымушаны быў спрыяць прыняццю пастаноў соймаў Рэчы Паспалітай 1609, 1618 і 1631 гадоў, якія гарантавалі правы праваслаўных. Збліжэнне Жыгімонта Вазы з Габсбургамі выклікала ў Польшчы незадавальненне большасці шляхты. Кароль акружыў сябе езуітамі, іншаземцамі і вузкім колам магнатаў. Намаганні Жыгімонта Вазы ўвесці ў Рэчы Паспалітай абсалютную манархію, спадчыннасць трона, зменшыць ролю соймавых паслоў выклікалі незадавальненне шляхты. Пасля рокашу 1606 года Сойм зацвердзіў шляхецкія вольнасці, непарушнасць абрання караля і пастаянную прысутнасць сенатараў дзеля кантролю за яго дзеяннямі.

Замежная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Арыентаваўся на Габсбургаў і Свяшчэнную Рымскую імперыю, што было замацавана дзвюма шлюбамі з аўстрыйскімі эрцгерцагінямі, сёстрамі, Ганнай і Канстанцыяй. У 1592 годзе пасля смерці Юхана III заняў шведскі трон. Палітыка аднаўлення пазіцый каталіцкай царквы ў Швецыі цалкам правалілася. У 1599 годзе шведская пратэстанцкая групоўка скінула яго з трона і абрала рэгентам, а з 1604 года і каралём, яго дзядзьку Карла IX. Да канца свайго жыцця Жыгімонт Ваза імкнуўся вярнуць сабе шведскую карону, уцягнуў Рэч Паспалітую ў доўгі канфлікт са Швецыяй. Падтрымліваў прапанову групоўкі магнатаў і шляхты аб ажыццяўленні аб'яднання Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай на правах трэцяга ўдзельніка федэрацыі разам з Польшчай і ВКЛ. Падтрымаў Ілжэдзмітрыя I, Ілжэдзмітрыя II, даваў ім дапамогу і дазволіў вербаваць войска ў ВКЛ і Польшчы. У 1600 годзе пачаў вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў. Войска Рэчы Паспалітай здабыла перамогу ў Кірхгольмскай бітве 1605, аднак скарыстаць з поспеху з-за нешматлікасці не здолела, і вайна працягвалася. Пасля запрашэння царом Васілём Шуйскім у Маскоўскае княства шведскага корпуса дзеля барацьбы з войскамі Ілжэдзмітрыя II пачаў вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гг.. У выніку паражэння маскоўскага войска каля Клушына ў 1610 годзе Васіль Шуйскі быў скінуты з трона, маскоўскія баяры і гараджане абвясцілі царом сына Жыгімонта Вазы — Уладзіслава.

Жыгімонт Ваза спрабаваў праводзіць актыўную палітыку на поўдні. Падтрымліваў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі супраць Чэхіі і Трансільваніі, што выклікала пастаянныя напады на Украіну і поўдзень Польшчы саюзнікаў Трансільваніі — крымскіх татараў і туркаў. У 1620 годзе польскае войска было разбіта туркамі ля Цацоры. Але ў Хоцінскай бітве 1621 года войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над імі, якая аднак не была выкарыстана.

Замежныя і ўнутраныя палітычныя планы Жыгімонта Вазы не ўдаліся, шмат у чым яго палітыка спрыяла далейшаму заняпаду Рэчы Паспалітай.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.